Прыемныя падарункі верасня

Прыемныя падарункі верасня

У верасні 2018 года ў Жабінкаўскім раёне зарэгістравана 25 нованароджаных: 17 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак.
Упершыню сталі бацькамі 11 пар, па другому дзіцяці нарадзілася ў дзесяці сем’ях. А ў дзвюх віталі шостых малышоў!
Сярэдні ўзрост матуль, якія нарадзілі першынцаў, склаў 23,5 года, а бацькоў — 26,5.
У мінулым месяцы спіс жыхароў раёна папоўнілі два Ягоры і два Міхаілы, столькі ж Аляксандр і Соф’яў. Дзяўчынак таксама назвалі Вікторыяй, Уладай, Ксеніяй і Таісіяй, а хлопчыкаў Даніілам, Дзмітрыем, Раманам, Сяргеем, Яўгенам, Захарам, Іванам і Іллёй. Віншуем бацькоў з нараджэннем малышоў!
Галіна АКСЮЦІК, начальнік аддзела загс.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*