Вучыцца і вучыць — цудоўнае прызванне

Вучыцца і вучыць — цудоўнае прызванне

Анатоль БЕНЗЯРУК. Фота аўтара.

Ёсць у настаўніка геаграфіі і біялогіі Ракітніцкай школы Сяргея Алехніка (на здымку) адмысловая формула шчасця. Складнікі яе не трэба шукаць у далёкіх краях. Найчасцей яны знаходзяцца, лічыць Сяргей Пятровіч, у родным доме, дзе душы бывае ўтульна з дапамогай добрых блізкіх людзей.
ВІДАЦЬ, НЕЗДАРМА на свет ён прыйшоў 17 лістапада — у Міжнародны дзень студэнта. Вучыцца і вучыць — здаўна яго прызванне.
Пашчасціла на педагогаў. Што важна, на ўсім жыццёвым шляху трапляліся тыя неабыякавыя, хто беражліва перадаваў Сяргею свае навыкі ды веды. Таму не толькі напярэдадні святочнага дня з удзячнасцю прыгадваюцца прозвішчы настаўнікаў геаграфіі Вольгі Васільеўны Бобрык і Любові Мацвееўны Тарасюк. Першая выкладала любімы прадмет у роднай Галоўчыцкай васьмігодцы, другая — у суседніх Асіпавічах Драгічынскага раёна, дзе ўлетку 1987 года юнак атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі.
Як толькі апошні школьны званок залівіста пажадаў на развітанне поспехаў, Сяргей падаў дакументы на прыродазнаўчы факультэт Брэсцкага педінстытута імя А.С. Пушкіна. Ужо тады цудоўна ведаў — выбар гэты свядомы. Мо яшчэ з таго часу, як бацькі — Пётр Васільевіч і Вера Сямёнаўна — прыдбалі Сяргею і ягонай сястры Наташы вялікую палітычную карту свету. Дзеці разгортвалі яе на падлозе і ў захапленні шукалі экзатычныя краіны з іх сталіцамі. Так з практычнай гульні нарадзілася захапленне, а за ім і жаданне вучыцца на педагога. (Да слова, і сястра, як час прыйшоў, пайшла братавай дарогай, таксама закончыла вышэйшую навучальную ўстанову ў горадзе над Бугам і зараз настаўнічае ў той самай Асіпавіцкай школе).
Самога Сяргея Пятровіча пасля размеркавання чакаў Жабінкаўскі раён. 

Працяг чытайце на старонках газеты «СП».

http://www.zhabinka.by/?page_id=12408

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top