Шэфская дапамога лішняй не бывае

Шэфская дапамога лішняй не бывае

На Жабінкаўшчыне праходзіць рэспубліканская акцыя МНС “Моладзь — за бяспеку”, падчас якой выратавальнікі сумесна з іншымі арганізацыямі і актывістамі БМГАВП аказваюць дабрачынную дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пенсіянерам, вырашаюць іх бытавыя пытанні. Таксама ў жніўні-верасні праходзіла абласная прафсаюзная акцыя “Наш клопат”, прысвечаная Году малой радзімы. Пад асаблівай увагай — бяспечныя ўмовы жыцця састарэлых людзей, ветэранаў. Напярэдадні святкавання Дня пажылых людзей супрацоўнікі РАНС і прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі ўстановы “Жабінкаўская райветстанцыя” наведалі былых работнікаў, сяброў прафсаюзнай арганізацыі Зою Пятроўну Бурак (на здымку) і Надзею Мікалаеўну Макарук. Ім, адзінока пражываючым, шэфская падтрымка аказалася дарэчы, асабліва задаволены жанчыны былі ўстаноўленым у іх пакоях пажарным апавяшчальнікам.
Ірына МІЦКЕВІЧ, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Жабінкаўскай райветстанцыі.
Фота Ганны ЯДРЭЎСКАЙ.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top