Не будьте безразличными!

Не будьте безразличными!

Не будзьце абыякавымі!
Валанцёрамі раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа першай гарадской адзінаццацігодкі праведзена дабрачынная акцыя “Белы рамонак”, якая была прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы з сухотамі. У ёй прынялі ўдзел звыш 200 чалавек.
Валанцёры раздавалі прахожым буклеты, у якіх утрымлівалася інфармацыя пра гэтае захворванне, яго сімптомах і мерах прафілактыкі, а таксама адрасы дыспансераў, у якіх лечаць хваробу, што лягчэй папярэдзіць, чым лячыць.
Дарэчы, у адным з буклетаў змешчана інфармацыя пра тое, што на сухоты хварэюць і дзеці, а таксама разліковы рахунак, на які можна пералічваць дабрачынныя ахвяраванні. Яны дапамогуць маленькім пацыентам хутчэй выздаравець. Вось разліковы рахунак Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа: 3015200990017 ф-л “Мінская гарадская дырэкцыя”ААТ “Белінвестбанк”, код 764, УНП 100265026 з пазнакай “сухоты”. Абаненты МТС могуць перавесці ахвяраванні праз сістэму мабільных плацяжоў ірау.
Спадзяёмся, што гэтая інфармацыя не пакіне вас абыякавымі да чужой бяды.
М.МАІСЕЕНКА, педагог-арганізатар СШ№1 г.Жабінка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top