На спартыўныя святы верасень багаты

На спартыўныя святы верасень багаты

Верасень для супрацоўнікаў Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы пачаўся з сямейна-спартыўнага свята, якое было арганізавана на тэрыторыі спартыўнага клуба па стэндавай стральбе “Залаты фазан”. У праграму мерапрыемства ўваходзілі разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы. Распачала свята спартландыя “Спортам займайся і пра Радзіму не забывай”. Далей удзельнікі спрабавалі свае сілы ў асабістых спаборніцтвах сярод мужчын, жанчын і дзяцей. Дапоўнілі іх конкурс дзіцячага малюнка “Гэта мая Радзіма”, гульні сярод самых маленькіх “Гульні нашага двара”, віктарына “Мая малая радзіма”. Лепшую каманду вызначыла комплексная эстафета, але на гэтым свята не скончылася. Удзельнікаў захапілі спаборніцтвы па дартсе, стральбе з лука, арбалета і пнеўматычнай вінтоўкі (на здымку 1). У канцы свята пераможцы атрымалі шматлікія прызы і падарункі, заахвочвальныя
сувеніры. Галоўную ўзнагароду ўручылі самай актыўнай сям’і, якая была вызначана падчас свята. Ёй стала сям’я старшыны міліцыі Мікалая Шурко.
На наступны дзень супрацоўнікі аддзела старшы лейтэнант міліцыі Андрэй Царук і старшы прапаршчык міліцыі Аляксандр Місюра прынялі ўдзел у спартыўным паўмарафоне, які адбыўся ў Мінску (на здымку 2). На дыстанцыі работнікі прадэманстравалі нядрэнныя вынікі. Дарэчы, Андрэй Царук можа пахваліцца паспяховай спартыўнай біяграфіяй: за час службы ў органах унутраных спраў ён заваяваў шматлікія ўзнагароды і ганаровыя граматы за свае дасягненні. Даўно сябруе са спортам і Аляксандр Місюра. Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы можа смела ганарыцца сваімі супрацоўнікамі!
Віталь АНУФРЫЮК, в.а. начальніка аддзела, маёр міліцыі.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top