Вуліца сярэдняга сына

Вуліца сярэдняга сына

Анатоль РОСТАЎ. Фота аўтара.
У Арэпічах беражліва захоўваюць памяць пра сваіх вядомых землякоў. З пачатку веку цэнтральная вясковая вуліца носіць імя старшага лейтэнанта Васіля Дудара (1959–1983), які склаў галаву ў далёкім афганскім краі. Свой апошні бой ён прыняў 35 гадоў таму, 28 верасня восем-дзесят трэцяга.

З ЮНАЦКІХ ГАДОЎ ён бачыў сябе ваенным. Бацькі — Вольга Канстанцінаўна і Міхаіл Васільевіч — настаўнічалі ў Арэпіцкай школцы. Яны заўсёды вучылі сваіх дзяцей (Васіль быў у сям’і сярэднім сынам) любові да роднай зямлі, што просіць найперш працавітых рук, а, як спатрэбіцца, і сваіх абаронцаў. Так, з маленства Васіль упадабаў фразу з вядомай кінастужкі “Афіцэры”: “Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць”.
Каб мара стала рэчаіснасцю, пасля восьмага класа хлопец з Арэпічаў падаў дакументы ў Мінскае сувораўскае вучылішча. Гэта была сапраўдная школа для будучага афіцэра. А затым, у 1980-м,
Васіль Дудар скончыў вышэйшае танкавае каманднае вучылішча ў сталіцы Татарстана — Казані, апрануўшы лейтэнанцкія пагоны.
Гэта быў час, калі ў асабістыя лёсы вельмі многіх маладых людзей і іх сем’яў увайшла сапраўдная вайна. Яна пачалася вельмі далёка ад роднага парога, але памятная дасюль, асабліва ў тых, хто прайшоў праз Афганістан або атрымаў адтуль пахавальны ліст…
На афганскай зямлі Васілю Міхайлавічу давялося служыць на небяспечным напрамку. Ён стаў камандзірам падраздзялення, што ахоўвала калоны машын, якія рухаліся па горных дарогах. Няпростая служба, калі даводзіцца ваяваць на вышыні амаль тры тысячы метраў, дзе “снег, вецер і моцныя туманы чаргуюцца з сонечным надвор’ем літаральна праз кожную гадзіну…”
Аднак маладому афіцэру хацелася служыць на самым вастрыі барацьбы з душманамі. Таму неўзабаве папрасіўся ў разведку, дзе зноў жа ўзначаліў падраз-дзяленне.
З трывогаю ў родным доме чакалі ад сына вестак-лістоў з далёкай зямлі. А той, ра-
зумеючы, што блізкіх лю-дзей неабходна берагчы ад лішніх хваляванняў, спрабаваў падтрымаць сваіх дамашніх, пісаў лаканічна ды бадзёра: “Хачу паведаміць, што па-ранейшаму жывы і здаровы. Сёння стаю ў Кундузе, на ахове аэрапорта. Служба спакойная ды манатонная. Адным словам: адпачываю… за мяне не турбуйцеся”. Аднак, “спакой нам толькі сніцца”. Пра свой сапраўдны “адпачынак” камандзір разведпадраздзялення, канечне, прамаўчаў. Бо неаднойчы бываў у “гарачых справах”, рызыкуючы жыццём.
Гэтае апошняе пісьмо было напісана ўсяго за трыццаць дзён да гібелі. 28 верасня 1983 года старшы лейтэнант Дудар склаў галаву ў чарговым баі. Пасмяротна яго подзвіг быў адзначаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Зараз у Арэпічах увекавечаны імёны сямнаццаці землякоў, якія не вярнуліся з франтоў у “агнявыя саракавыя”, а таксама імя Васіля Дудара — адзінага, хто загінуў на доўгай і далёкай Афганскай вайне…
З 2001 года ў цэнтры Жабінкі ўзнімаецца курган, упрыгожаны аркай з трыма вялізнымі камянямі. Гэта памятка пра жабінкаўцаў, прызваных у савецкае вой-ска і загінулых за тысячы кіламетраў ад роднага дома. У іх ліку быў і Васіль Міхайлавіч Дудар. І ў ягоную памяць складзены радкі, выбітыя на шыльдзе:
Адвагу вашу
ведаюць здавён
Гарачыя вятры
Афганістана.
Няхай заўсёды
будзіць покліч-звон
Пра вас, героі,
нашу памяць!
На здымку: помнік старшаму лейтэнанту Васілю ДУДАРУ на могілках у Арэпічах.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top