Хочаш выпіць? Купі, не крадзі!

Хочаш выпіць? Купі, не крадзі!

Апошнім часам адзначаецца значны рост колькасці грабяжоў на аб’ектах гандлю. У большасці выпадкаў інтарэс злодзеяў прыцягвала гарэлка (53,5 %) і піва (6,5 %).
Пры гэтым аматары дармавых моцных напояў лічылі, што іх дзеянні ніхто не заўважыць, а калі і ўдасца даказаць гэты факт, дык пакаранне будзе самае мізэрнае. Аднак гэтае злачынства сур’ёзна караецца законам. Так, санкцыя за адкрыты крадзеж маёмасці (ч. 1 арт 206 Крымінальнага кодэкса РБ) прадугледжвае грамадскія работы, або штраф, або выпраўленчыя работы на тэрмін да 2 гадоў, або арышт ці абмежаванне/пазбаўленне свабоды да 4 гадоў. Таму, працягваючы руку да бліскучай пляшкі з “саракаградуснай” з намерам не аплачваць пакупку, падумайце, чым можа абярнуцца “дармаўшчынка”?
Ну, а калі вы — сведка злачынства:
— тэрмінова выклікайце супрацоўніка міліцыі;
— пастарайцеся запомніць злодзеяў і іх рысы;
— як мага хутчэй выклічце дапамогу пацярпелым ад нападзення, пры неабходнасці — хуткую дапамогу.
Дачакайцеся прыезду супрацоўнікаў міліцыі на месца злачынства, паведаміце ім усю інфармацыю. Гэта дапаможа вызначыць парушальнікаў закона.
ІЛЛЯ ХВАЛЬКО, першы намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top