Грабеж ці крадзеж – вялікая розніца

Грабеж ці крадзеж – вялікая розніца

Суд Жабінкаўскага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні непаўнагадовага Антона С.
у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага
ч. 1 арт. 206 Крымі-нальнага кодэкса (грабеж — адкрытае выкраданне маёмасці).
Шаснаццацігадовы падлетак абвінавачваўся ў тым, што 9 мая бягучага года каля 23 гадзін 10 хвілін, будучы нападпітку, знаходзіўся ў парку культуры і адпачынку ў Жабінцы. Ён падышоў да выязнога гандлёвага латка, прызначанага для рэалізацыі папкорна, цукровай ваты і безалкагольных напояў, які знаходзіўся каля цэнтральнай алеі парку, скарыстаўся адсутнасцю ўвагі з боку прадаўца Я. і з прылаўка гандлёвага латка наўмысна таемна скраў маёмасць, што належала індывідуальнаму прадпрымальніку П.: пластмасавую каробку, у якой знаходзіліся 110 рублёў.
Органы папярэдняга расследавання прад’явілі абвінавачванне С. у здзяйсненні адкрытага выкрадання маёмасці, інакш кажучы, грабяжу. Разам з тым, падчас судовага пасяджэння было выяўлена, што абвінавачваемы даваў паслядоўныя паказанні аб тым, што здзейсніў крадзеж манет, калі за ім ніхто не назіраў. Сведкі паказалі, што звярнулі ўвагу на падлетка толькі ў той момант, калі ён уцякаў з украдзеным. Таму суд прыйшоў да высновы, што абвінавачваемы здзейсніў таемны, а не адкрыты крадзеж маёмасці і перакваліфікаваў яго дзеянні з ч. 1 арт. 206 КК на ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж — таемнае выкраданне маёмасці).
Антон С. прызнаны вінаватым па ч. 1 арт. 205 і ў сувязі з тым, што стаіць на наркалагічным уліку, на працягу года чатыры разы здзяйсняў адміністрацыйныя правапарушэнні (а гэта сведчаць аб тым, што ў яго сфарміравалася нежаданне весці законапаслухмяны лад жыцця), асуджаны з прымяненнем п. 5 ч. 2 арт. 117 Крымінальнага кодэкса да прымусовых мер выхаваўчага характару ў выглядзе змяшчэння яго ў спецыяльную лячэбна-выхаваўчую ўстанову на тэрмін у адзін год.
Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула прыгавор суда Жабінкаўскага раёна без змянення, а апеляцыйную скаргу абвінавачваемага С. — без задавальнення.
Таццяна ЖАРЫНАВА, памочнік пракурора раёна, юрыст 1 класа.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top