Пацыентаў онкадыспансера не забяспечвалі вячэрай

Пацыентаў онкадыспансера не забяспечвалі вячэрай

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці і пракуратура Брэсцкай вобласці працягваюць практыку правядзення праверак захавання заканадаўства пры арганізацыі грама-
дскага харчавання і эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на гэтыя мэты. Летась падобныя праверкі праводзіліся ў сістэме адукацыі. Дадзеная форма ўзаемадзеяння больш эфектыўная і дзейсная, бо дазваляе разабрацца ў выяўленых парушэннях і выпрацаваць комплекс арганізацыйных мерапрыемстваў па іх ухіленні, а таксама па выяўленні прычын і ўмоў, што ім спрыяюць.
На сумесным пасяджэнні калегій Камітэта дзяржаўнага кантролю і пракуратуры Брэсцкай вобласці, якое адбылося на мінулым тыдні, разгле-джаны вынікі супольна праведзеных наглядна-аналітычных мерапрыемстваў па пытаннях выканання патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі харчавання ва ўстановах аховы здароўя Брэстчыны.
Падчас праведзеных праверак выяўлены факты незахавання ўстановамі аховы здароўя санітарных нормаў, што прад’яўляюцца да ўтрымання аб’ектаў грамадскага харчавання, тэхналогій прыгатавання страў, дапускаецца выкарыстанне пратэрмінаваных прадуктаў.
Выяўлены парушэнні заканадаўства пры правядзенні працэдур закупак прадуктаў харчавання і выкананні заключаных па іх выніках дагавораў, што ў асобных выпадках прывяло да неабгрунтаванага і неэфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў.
Вострай з’яўляецца праблема закупак прадуктаў па завышаных коштах. З аднаго боку, гэта звязана з адсутнасцю ў заказчыка поўнай і дакладнай інфармацыі аб рыначным кошце прадмета закупкі, яго характарыстыках, рэпутацыі патэнцыйных пастаўшчыкоў з прычыны неналежнага маркетынгавага даследавання. З іншага — нізкай застаецца актыўнасць вытворцаў тавараў у таргах, якія праводзяцца.
Не ўсе арганізацыі аховы здароўя вобласці ў поўнай меры выконваюць сацыяльныя стандарты па нормах харчавання пацыентаў. Так, у баранавіцкім анкалагічным дыспансеры сярэдні паказчык па ўсіх прадуктах харчавання на пацыентаў за мінулы год склаў усяго 68,1 % ад устаноўленых нормаў. Аналагічная сітуацыя з выкананнем нормаў у іншых установах аховы здароўя.
У выніку незахавання натуральных нормаў сярэднясутачнага набору прадуктаў харчавання для аднаго пацыента з прычыны неабгрунтаванага зніжэння расходаў на харчаванне мае месца няпоўнае асваенне бюджэтных сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты.
Асобныя ўстановы аховы здароўя не прытрымліваліся тэхналогій апрацоўкі і прыгатавання ежы, умоў захоўвання і транспарціроўкі сыравіны і харчовых прадуктаў.
Адсутнасць прынцыповага падыходу да правільнага афармлення дакументаў, якія змяшчаюць звесткі пра наяўнасць пацыентаў у аддзяленнях, неправядзенне адпаведных зверак са звесткамі прыёмнага аддзялення (пра паступленне і выбыццё пацыентаў), прыводзілі да нерацыянальнага выкарыстання прадуктаў харчавання, незахавання прызначанага лячэбнага харчавання.
Так, у анкалагічным дыспансеры Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі ў студзені-сакавіку бягучага года 170 пацыентаў не былі забяспечаны вячэрай. У асобных установах аховы здароўя не прымаліся меры па арганізацыі буфетаў з забеспячэннем харчавання пацыентаў, а таксама платных паслуг па харчаванні. Нярэдкія і выпадкі крадзяжу прадуктаў работнікамі харчаблокаў.
Установам аховы здароўя накіравана сем рэкамендацый пра ўхіленне парушэнняў заканадаўства, унесена 14 прадстаўленняў, адно прадпісанне, афіцыйна папярэджаны чатыры службовыя асобы, 74 чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, дзевяць — да адміністрацыйнай, трое — да матэрыяльнай.
Кантроль за выкананнем закана-даўства ў дадзенай сферы будзе прадоўжаны.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top