“У школу з “Добрым Сэрцам”

“У школу з “Добрым Сэрцам”

Пад такой назвай з 1 жніўня па 15 верасня па ўсёй рэспубліцы прайшла дабрачынная акцыя, ініцыятарам якой выступіла грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. У яе межах быў арганізаваны збор канцылярскіх і спартыўных прылад, іншых неабходных для падрыхтоўкі да новага навучальнага года рэчаў, каб перадаць іх дзецям, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
У Жабінкаўскім раёне акцыя прайшла ў два этапы. Падчас першага ажыццяўляўся збор канцылярскіх прылад і іншых патрэбных для навучання рэчаў. Затым, каб уручыць іх школьнікам, валанцёры атрада “Добрае Сэрца” 7 і 12 верасня наведалі пяць сем’яў з Жабінкі, Сцяпанак і Мацеевічаў. Дзякуючы спагадлівасці і неабыякавасці жыхароў раёна была аказана дапамога 13 школьнікам.
Як пісаў Фазіль Іскандэр, калі кожны будзе рабіць дабро ў межах сваіх магчымасцяў, магчымасці дабра стануць бязмежнымі.
Валерыя МАРКОЎСКАЯ, в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ”.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top