Бяспечная дарога ў школу з БРСМ

Бяспечная дарога ў школу з БРСМ

З 3 па 10 верасня раённыя і гарадскія камітэты ГА “БРСМ” Брэсцкай вобласці сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы “Бяспечная дарога ў школу з БРСМ” у межах акцыі “Увага — дзеці!”, накіраванай на папярэджанне ДТЗ з удзелам непаўнагадовых.
Не засталася ўбаку і жабінкаўская моладзь. Перад пачаткам і пасля заняткаў у навучальных установах райцэнтра супрацоўнікі ДАІ сумесна з актывістамі раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” дзяжурылі на пешаходных пераходах каля гарадскіх школ. 5 верасня акцыя прайшла побач з сярэдняй школай № 1 Жабінкі, а 7 верасня — побач з пешаходным пераходам каля СШ № 2. Падчас мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ і актывісты БРСМ яшчэ раз нагадалі дзецям пра неабходнасць выканання правілаў дарожнага руху.
Валерыя МАРКОЎСКАЯ, в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ”.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top