Юныя спартсмены – у мінскім паўмарафоне

Юныя спартсмены – у мінскім паўмарафоне

У мінулую нядзелю звыш 35 тысяч чалавек з 53 краін свету пераадолелі мінскі паўмарафон.

Удзельнічалі ў ім і прадстаўнікі Беларускай федэрацыі паўнакантактнага каратэ кёкусінкай. У складзе рэспубліканскай каманды былі і жабінкаўцы: выхаванцы Ленінскай сярэдняй школы Мікіта Лугаўскі, Ілья Фісенкін, Рома Астапук і Улад Ясінскі, якія пад кіраўніцтвам трэнера Віктара Журомскага прабеглі пяць з паловай кіламетраў (можна было бегчы дыстанцыю на 21,1, 10,55 і 5,5 кіламетра). Хлопчыкі беглі дыстанцыю ў догі (кімано). Гэта не вельмі зручна, аднак вельмі прыкметна. Як сказалі юныя жабінкаўцы, у наступным годзе яны будуць пакараць дыстанцыю ўдвая большую – 10,55 кіламетра.
На фінішы кожнаму марафонцу ўручалі медаль, а пераможцу – грашовае ўзнагароджанне (прызавы фонд у гэтым годзе – 50 тысяч долараў). Зараз Беларуская асацыяцыя кёкусінкай рыхтуе дакументы ў Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь аб уключэнні каратэ кёкусінкай у рэестр відаў спорту нашай краіны.

Мікалай ЛУГАЎСКІ.
На здымку: юныя жабінкаўцы на мінскім паўмарафоне.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*