Выхоўваюць любоў да малой радзімы

Выхоўваюць любоў да малой радзімы

Наталля ВАЛОШКА.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

ЧЫРВОНАЙ НІЦЦЮ праз усю раённую педагагічную канферэнцыю, якая адбылася ў перадапошні дзень жніўня ў Крыўлянскай сярэдняй школе, прайшла думка пра выхаванне ў дзецях любові да роднай зямлі, да малой радзімы. Гэта і не дзіўна, таму што настаўніцкая нарада мела назву “Развіццё сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў у рамках Года малой радзімы”.
Педагагічныя работнікі сабраліся на традыцыйную сустрэчу, каб абмеркаваць вынікі сумеснай работы і вызначыць вектары далейшага развіцця сістэмы адукацыі Жабінкаўшчыны.
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ала Ануфрыюк, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Бурко, яе намеснік Іна Тарасевіч, дырэктар Крыўлянскай сярэдняй школы Аляксандр Казюра. 
Аляксандр Іванавіч гасцінна сустрэў удзель-нікаў педагагічнай нарады, што завіталі на крыўлянскую зямлю, і правёў для іх экскурсію па навучальнай установе, якую ён узначальвае больш за тры дзясяткі гадоў. Затрымаліся на некаторы час каля стэнда “Нашы выпускнікі”, якімі ганарыцца Крыўлянская школа. Дырэктар з гонарам назваў імёны Алега і Вольгі Бутрымаў, Сяргея і Таццяны Карпукоў, Алега Дзенісовіча, Максіма Кавальчыка і многія іншыя.
Як заўважыла старшыня педагагічнай нарады Іна Тарасевіч, развіццё сістэмы адукацыі – адзін з галоўных прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнай палітыкі нашай дзяржавы, а клопат пра будучае пакаленне – самыя надзейныя, правільныя і высакародныя інвестыцыі. Іна Уладзіміраўна дала слова кіраўніку раёна Дзмітрыю Гарадзецкаму. Дзмітрый Мікалаевіч адзначыў, што жнівеньская канферэнцыя – адна з лепшых педагагічных традыцый, што склаліся за многія гады ў сістэме адукацыі. Яна дазваляе прааналізаваць дасягнутыя вынікі, вызначыць прыярытэты развіцця. Старшыня райвыканкама павіншаваў педагагічную сябрыну раёна з пачаткам новага навучальнага года і заклікаў прысутных да актыўнага дыялогу, канструктыўнай работы, абмеркавання пытанняў павышэння педагагічнай і кіраўніцкай эфектыўнасці, развіцця кадравых рэсурсаў галіны і вызначэння, над чым яшчэ трэба працаваць.
З АСНОЎНЫМ ДАКЛАДАМ выступіла на пленарным пасяджэнні начальнік аддзела па адукацыі Галіна Бурко. Галіна Сцяпанаўна зазначыла, што асноўныя намаганні аддзела па адукацыі райвыканкама, устаноў адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе былі накіраваны на забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання сферы, стварэнне бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі, падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы.
“Функцыянаванне і развіццё сістэмы адукацыі раёна, яе поспехі напрамую залежаць ад рэсурсавага забеспячэння, найважнейшым складнікам якога з’яўляюцца кадры”, – сказала Галіна Бурко. Кадравыя паказчыкі сведчаць пра павышэнне адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўню педагагічных работнікаў устаноў адукацыі. З 557 педагогаў Жабінкаўшчыны вышэйшую адукацыю маюць 95 %, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю – 133 педагогі (24 %), першую – 232 (41,6 %), другую – 80 (14,3 %), без катэгорыі – 112 (20,1 %) настаўнікаў. Працягваецца работа па павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў дашкольных устаноў: на 2,6 % павялічылася колькасць тых, што маюць першую і вышэйшую катэгорыі, і складае 65,5 %.
Выступоўца звярнула ўвагу, што ў фокусе ўвагі з боку органаў улады ўсіх узроўняў, грамадскасці і бацькоў была і застаецца дашкольная адукацыя. Яе даступнасць захоўваецца за кошт развіцця шматфункцыянальнай сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі, укаранення розных формаў іх арганізацыі ў адпаведнасці з запытамі бацькоў.
Адной з прыярытэтных задач развіцця дашкольнай адукацыі раёна з’яўляецца выкананне паказчыкаў сацыяльных стандартаў. Забяспечанасць дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту месцамі ва ўстановах да-школьнай адукацыі складае 97,4 % пры нарматыве 85 %.
Ахоп дашкольнай адукацыяй дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў складае каля 97 % (у тым ліку ў сельскай мясцовасці – каля 96 %).
Усе дзеці, якія дасягнулі 3-гадовага ўзросту (116 чалавек) забяспечаны месцамі ў яслях-садах Жабінкі. Аднак каля 135 дзяцей ва ўзросце ад двух да трох гадоў не могуць быць забяспечаны месцамі ў дашкольных установах горада (перанапаўненне да-школьных устаноў горада ад фактычнай магутнасці складае 35 %). Іх бацькам прапанаваны месцы ў дзіцячых садах аграгарадкоў Вялікія Якаўчыцы і Сцяпанкі.
Установамі дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца работа па ўкараненні новых формаў арганізацыі дашкольнай адукацыі. У 2017/2018 навучальным годзе працавалі тры групы кароткачасовага знахо-джання, з якіх дзве – тэматычнай накіраванасці і дзве “матчыны школы” (у яслях-садах № 1 і № 3 г. Жабінкі).
Галіна Сцяпанаўна звярнула ўвагу, што ў да-школьнай адукацыі раёна за апошні час адбыліся змены ў стратэгіі кіравання ёю, з’явіліся новыя механізмы яе фінансавання, якія прымушаюць установы шукаць дадатковыя фінансавыя рэсурсы. Законныя прад-стаўнікі выхаванцаў – заказ-чыкі адукацыйных паслуг –
у сваю чаргу аказваюць матэрыяльную дапамогу, спрыяюць у вырашэнні пытанняў па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.
Матэрыяльная дапамога бацькоў была накіравана ўстановамі дашкольнай адукацыі на стварэнне прадметна-гульнявога асяроддзя, ажыццяўленне рамонтных работ, аказанне дапамогі ў рашэнні гаспадарча-побытавых праблем.Галіна Бурко адзначыла, што ўдасканальваецца сістэма агульнай сярэдняй адукацыі. У школах і ліцэі створаны ўсе ўмовы для забеспячэння запытаў навучэнцаў з улікам іх індывідуальных здольнасцяў. Асноўныя намаганні ў мінулым навучальным годзе былі накіраваны на павышэнне якасці прадметнага выкладання, эфектыўнасці работы з адоранымі дзецьмі. Забяспечана якасць ведаў у профільных класах, што пацвярджаецца паступленнем у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
У 2018/2019 навучаль-ным годзе адкрываецца профільны клас аграрнай накіраванасці ў Крыўлянскай сярэдняй школе. Складзена дамова паміж аддзелам па адукацыі і Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэтам. На павышаным узроўні будуць вывучацца такія прадметы, як біялогія і хімія.
З новага навучальнага года будзе арганізавана прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў дзясятых класаў, якія вывучаюць прадметы на базавым узроўні.
Па выніках сёлетняга года, зазначыла Галіна Сцяпанаўна, па завяршэнні навучання і выхавання на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі з 255 выпускнікоў 16 атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай (летась – 11).
Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі выдадзены 202 выпускнікам (двум – у парадку экстэрната). Залатыя медалі ўручаны шасці выпускнікам, якія скончылі трэцюю гарадскую адзінаццацігодку і ліцэй.
51,5 % выпускнікоў 11 класаў паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, з іх 70 % на бюджэт. Самыя высокія вынікі паступлення ў ВНУ ў гарадскім ліцэі (82,5 %, на бюджэт – 55,5 %), сярэдняй школе № 2 (61,9 %, бюджэт – 52,4 %) і сярэдняй школе № 3 (54,1 %, бюджэт – 55 %). Назіраецца станоўчая тэндэнцыя ў выбары выпускнікамі тэхнічных спецыяльнасцяў (34 %, летась – 40,5 %).
На педагагічныя спецы-яльнасці паступілі 11,7 % выпускнікоў, што на 4,2 % ніжэй, чым летась, аднак на 7,2 % вышэй паступленне выпускнікоў на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці.
Працэнт паступлення навучэнцаў 9 класаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі павялічыўся з 8,6 % (2017 г.)
да 9,8 % , у сярэднія спецыяльныя ўстановы на 2 % (з 11,3 % да 13,3 %). Аднак паказчык раёна ніжэй за абласны на працягу шэрагу гадоў.
У сістэме адукацыі Жабінкаўшчыны забяспечваецца пераемнасць у рабоце з адоранымі дзецьмі. Штогод навучэнцы раёна прымаюць удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах. Для забеспячэння іх якаснай падрыхтоўкі да рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах, цэнтралізаванага тэсціравання на базе першай і трэцяй сярэдніх школ арганізавана работа рэсурсавых цэнтраў.
Стымуляванню пазнавальнай, творчай дзейнасці навучэнцаў спрыяе штогадовая раённая канферэнцыя (конкурс даследчых работ) навучэнцаў “З навукай у будучыню”. 27 навучэнцаў сталі пераможцамі раённай канферэнцыі, восем – абласной, адзін вучань адзначаны пахвальным водгукам. Гэта навучэнцы гарадскога ліцэя: Ірына Мецялёва (кіраўнік Святлана Васільеўна Пятручык), Лізавета Папко (кіраўнік Людміла Яўгенаўна Прановіч), Вольга Цупа (кіраўнік Эліна Уладзіміраўна Чарнецкая), Юрый Ігнацюк, Дзмітрый Якімук, Андрэй Грэтчанка (кіраўнік Ганна Іванаўна Васілюк); сярэдняй школы № 1: Дар’я Масяйчук (кіраўнік Людміла Мікалаеўна Шэйка), Мікіта Кучко (кіраўнік Кацярына Клімаўна Максімчук); сярэдняй школы № 2: Соф’я Санюк (кіраўнік Вольга Уладзіміраўна Дудар), Кацярына Казінская (кіраўнік Наталля Мікалаеўна Казак); сярэдняй школы № 3: Ульяна Петрашэвіч (кіраўнік Таццяна Віктараўна Даманская).
Трэці год запар навучэнцы раёна прадстаўляюць каманду Брэсцкай вобласці на рэспубліканскім этапе.
Актыўна ўдзельнічаюць у конкурсе даследчых работ “З навукай у будучыню” і навучэнцы першай прыступкі агульнай сярэдняй адукацыі. Так, на раённую канферэнцыю было прадстаўлена 16 даследчых работ. Чацвёртакласнікі Глеб Гардзееў (СШ № 2) і Вера Чэх (Ленінская сярэдняя школа) на абласным этапе ўзнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені.
Трываласць набытых ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцы раёна правяраюць з дапамогай рэспубліканскіх спаборніцтваў. Па выніках міжнароднага матэматычнага конкурсу “Кенгуру” Данііл Данілюк, пяцікласнік трэцяй гарадской школы, заняў першае месца ў рэспубліцы.
Работа, якая праводзіцца, дае пэўныя вынікі і на рэс-публіканскай алімпіядзе па навучальных прадметах. Па выніках трэцяга этапу дзве навучэнкі ўзнагароджаны дыпломамі II і III ступені: адзінаццацікласніца ліцэя Аляксандра Стрыжак (настаўнік Кацярына Фёдараўна Місіюк) і дзевяцікласніца трэцяй гарадской школы Таццяна Астроўская (настаўнік Таццяна Васільеўна Кунц).
У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды Таццяна Астроўская ўзнага-роджана дыпломам III ступені па навучальным прадмеце “Фізіка”. Дарэчы, дзяўчына перамагла ў конкурсе “Малады чалавек года” ў намінацыі “Адкрыццё года”.
Як вынік праведзенай работы, у раёне існуе традыцыя ўшаноўвання адораных і таленавітых дзяцей з запрашэннем прадстаўнікоў Жабінкаўскага райвыканкама. Сёлета 120 навучэнцаў і выхаванцаў узнагароджаны граматамі і прызамі.
Начальнік аддзела па адукацыі Галіна Бурко ў сваім выступленні таксама падкрэсліла, што ў навучальных установах раёна прыярытэтнымі накірункамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з’яўляюцца грама-дзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцяў дзяцей. У рамках ідэалагічнага выхавання ключавымі сталі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года малой радзімы, 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 75-годдзя Хатынскай трагедыі.
2018-ы абвешчаны ў Беларусі Годам малой радзімы. У сувязі з гэтым у новым навучальным годзе ўстановам адукацыі неабходна надаць асаблівую ўвагу фарміраванню ў навучэнцаў любові да сваёй малой радзімы, каштоўнаснага стаўлення да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і сённяшняга, адказнасці за яго будучыню.
ЗАТЫМ дырэктар Крыўлянскай сярэдняй школы Аляксандр Казюра пазнаёміў удзельнікаў педагагічнай канферэнцыі з гісторыяй іх навучальнай установы, якая вядзе свой адлік з 1953 года. У 2008-м у школе быў праведзены капітальны рамонт, створаны належныя ўмовы для навучання і выхавання вучняў – сёлета іх налічваецца 105. Тут выкладаюць два дзясяткі педагогаў і, як падкрэсліў Аляксандр Іванавіч, школа вызначаецца стабільнасцю кадраў, адсутнасцю “цякучкі”. Да 30 працэнтаў педагогаў Крыўлянскай адзінаццацігодкі – гэта яе выпускнікі.
На працягу апошніх трох гадоў калектыў Крыўлянскай сярэдняй школы працаваў над інавацыйным праектам “Укараненне мадэлі вусна-гістарычных даследаванняў роднага краю як сродку развіцця сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў”. Асновай для яго рэалізацыі стаў шматгадовы назапашаны вопыт па вывучэнні гісторыі родных мясцін, развіцці турызму і краязнаўства. Праекты Крыўлянскай і Ракітніцкай школ ўвайшлі ў шасцёрку лепшых у вобласці і былі ўдастоены гонару прадставіць свае матэрыялы на абласным пленарным пасяджэнні.
Аб праекце крыўлянскіх педагогаў цікава і змястоўна расказала прысутным яго кіраўнік Вольга Марчук, аб краязнаўчай рабоце, якая праводзіцца ў Крыўлянскай школе, распавёў настаўнік гісторыі, кіраўнік турклуба “Трыял” Уладзімір Марковіч.
“Наша школа робіць усё, каб дзеці знайшлі сваё месца ў жыцці, каб усе яны былі працаўладкаваны”, – у заключэнне сказаў дырэктар установы.
Старшыня Крыўлянскага сельвыканкама Анатоль Марчук расказаў аб цесным узаемадзеянні з Крыўлянскай адзінац-цацігодкай, аб узаемадапамозе, якая даўно ўсталявалася паміж гэтымі ўстановамі. “Наша сумесная задача – падрыхтаваць падрастаючае пакаленне да дарослага жыцця”, – заўважыў Анатоль Фёдаравіч. Сам нараджэнец Крыўлянаў, ён адзначыў, што ў аграгарадку створаны камфортныя ўмовы для пражывання людзей: шматлікія дамы газіфіцыраваны, дарогі заасфальтаваны, школа адрамантавана. Што яшчэ трэба для таго, каб застацца жыць і працаваць на малой радзіме?
У ДРУГОЙ ЧАСТЦЫ мерапрыемства яго ўдзельнікаў чакала выстава-панарама “Малая радзіма – аповесць часоў” і падарожжа па “станцыях” нашага горада.
Шыкоўная выстава дашкольных, школьных і ўстаноў дадатковай адукацыі раёна здзівіла і захапіла. Прысутныя сапраўды патрапілі ў Горад майстроў і пераканаліся, наколькі таленавітыя педагогі Жабінкаўшчыны. Неверагодныя кветкавыя кампазіцыі, вырабы з газетных трубачак і розных прыродных матэрыялаў, карціны, вышытыя крыжыкам, ручнікі, вышытыя гладдзю, скульптурныя мініяцюры – вочы разбягаліся ад такой прыгажосці. Не прамінулі ўдзельнікі канферэнцыі і разнастайныя “станцыі”: “Жабінка гасцінная” сустрэла рознымі прысмакамі, прыгатаванымі педаго-гамі; “Жабінка турыстычная” – палаткамі і “вогнішчам” з кацялком над ім; “Жабінка моладзевая” – мудрагелістымі заданнямі і справаздачай аб дзейнасці раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ”; “Жабінка піянерская” – фотапрэзентацыяй раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і магчымасцю сфатаграфавацца ў выяве піянера. Жадаючыя спыняліся на “станцыях” інавацыйнай, гістарычнай, інклюзіўнай, спартыўнай… Увазе ўдзельнікаў педагагічнай нарады былі прадстаўлены адукацыйныя праекты, якія рэалізуюцца ва ўстановах адукацыі раёна, таксама на стэндах можна было пазнаёміцца з перадавым вопытам арганізацыі даследчай дзейнасці і развіцця творчага патэнцыялу навучэнцаў.
Адпачыць і атрымаць асалоду ад выступленняў таленавітых артыстаў жабінкаўскай зямлі прысутныя маглі на станцыі “Жабінка фальклорная”. Народныя песні на мясцовым дыялекце праспяваў фальклорны калектыў “Багуслаўка” Залуззеўскага Дома народнай творчасці. Парадавалі і развесялілі сваімі выступленнямі народны тэатр гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”, міні-тэатр песні і гумару Крыўлянскага СДК “Спявай, душа”. Мацеевіцкую байку “Про Дмытра Пылыпкыного” расказаў Дзмітрый Навумук.
Такім чынам, мерапрыемства дало магчымасць педагагічным работнікам Жабінкаўшчыны і папрацаваць, і адпачыць, падзяліцца вопытам з калегамі, абмяняцца думкамі, меркаваннямі. Новы навучальны год ставіць перад імі новыя задачы. Поле прафесійнай дзейнасці педагогаў бязмежнае, магчымасці сеяць зярняты ведаў і тварыць разам з дзецьмі невычарпальныя. Галоўнае – любіць сваю справу, любіць сваю малую радзіму і верыць у поспех!

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*