Каб Высокае папрыгажэла, і жабінкаўцы пашчыравалі

Каб Высокае папрыгажэла, і жабінкаўцы пашчыравалі

Анатоль РОСТАЎ.

Сёння, 8 верасня, ў суседнім Камянецкім раёне, а дакладней, у самым заходнім горадзе Беларусі Высокім ладзяцца чарговыя абласныя “Дажынкі”. Напярэдадні свята паспяхова выступілі на конкурсе добраўпарадкавання ў гэтым населеным пункце камунальнікі з Жабінкі.ЛЕТАСЬ НА БРЭСТЧЫНЕ са святкавання ў Давыд-Гарадку была закладзена новая традыцыя правядзення абласнога фестываля-кірмашу працаўнікоў вёскі. Цяпер ён ладзіцца ў малых гарадах, былых раённых цэнтрах.
Гэта бясспрэчна паспрыяе абнаўленню колішніх мястэчак, дзе з прыходам свята прыкметна палепшыцца якасць жыцця і побыту мясцовых жыхароў. Нават як кірмаш адгуляе, будням застануцца тыя падарункі ў выглядзе абноўленых з нагоды фестывалю будынкаў ды вуліц.
У сёлетняй дажыначнай сталіцы ўсё гатова, каб прыняць шматлікіх гасцей з усіх куткоў вобласці. Для гэтага шчыра папрацавалі не толькі высокаўцы.
24 жніўня ў іх горадзе праводзілася спаборніцтва прафесійнага майстэрства сярод работнікаў зялёнага будаўніцтва ЖКГ. Ініцыятарам конкурсу, прысвечанага Году малой радзімы, стала Брэсцкая абласная арганізацыя работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. У ліку ўдзельнікаў былі і прадстаўнікі КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”.
Нагадаем, гэтае спаборніцтва штогод ладзіцца напярэдадні абласных дажынак. Таму ў сёлетнім жніўні ў Высокае з’ехаліся працаўнікі з усіх прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці, а гэта 19 каманд з агульнай колькасцю больш за 180 чалавек.
Нашы камунальнікі паспяхова паўдзельнічалі ў конкурсе і занялі трэцяе месца ў сваёй групе. Вынікам працы іх таленавітых рук могуць сёння любавацца госці вялікага свята.
Віншуем пераможцаў конкурсу!

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*