Традыцыйны педсавет напрыканцы лета

Традыцыйны педсавет напрыканцы лета

Наталля ВАЛОШКА.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Напярэдадні новага 2018/2019 навучальнага года ў Крыўлянскай сярэдняй школе адбылася жнівеньская педагагічная канферэнцыя, якая сабрала прадстаўнікоў адукацыйнай сістэмы Жабінкаўшчыны на падвядзенне вынікаў мінулага навучальнага года і планаванне работы на сёлетні.
Значнасці раённай педагагічнай нарадзе надаў удзел у ёй ганаровых гасцей: старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрыя Гарадзецкага, старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатоля Шалтанюка, начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Галіны Бурко, яе намесніка Іны Тарасевіч, а таксама кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна.
Педагагічная канферэнцыя мела назву “Развіццё сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў у рамках Года малой радзімы” і прайшла ў новым фармаце. Звычайна яна адбывалася ў гарадскім Доме культуры і пачыналася з прыняцця маладых спецыялістаў у настаўніцкую сям’ю раёна і ўганаравання найлепшых работнікаў педагагічнай нівы. Сёлета гэтая ўрачыстая частка будзе прымеркавана да Дня настаўніка.
Госці, якія завіталі ў Крыўлянскую сярэднюю школу на выязны педсавет, прынялі ўдзел у экскурсіі па навучальнай установе і пленарным пасяджэнні.
У рамках мерапрыемства была арганізавана шыкоўная выстава, падрыхтаваная дашкольнымі і школьнымі ўстановамі Жабінкаўшчыны, якая сапраўды магла здзівіць самага спрактыкаванага гледача. Неверагодныя кветкавыя кампазіцыі, творчыя вырабы, скульптурныя мініяцюры — усё дзівіла і захапляла. Увазе ўдзельнікаў канферэнцыі былі прадстаўлены адукацыйныя праекты, якія рэалізуюцца ва ўстановах адукацыі раёна, таксама на стэндах можна было пазнаёміцца з перадавым вопытам арганізацыі даследчай дзейнасці і развіцця творчага патэнцыялу навучэнцаў.
Штогод жнівеньская канферэнцыя аб’ядноўвае педагагічную грамадскасць раёна ў пошуку перадавых ідэй і праектаў, дазваляе падзяліцца вопытам з калегамі, выносіць на абмеркаванне самыя актуальныя пытанні. Аб тым, што абмяркоўвалася на педагагічнай канферэнцыі, чытайце ў наступным нумары “Сельскай праўды”.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*