Першага верасня – з вясёлым Агрыкам!

Першага верасня – з вясёлым Агрыкам!

У гэтыя восеньскія дні вось ужо ў пяты раз па ўсёй краіне праходзіць маштабная акцыя па фінансавай адукаванасці “Твае першыя фінансы” Белаграпрамбанка.

Як і ў папярэднія гады, супрацоўнікі Белаграпрамбанка сустракаюцца з пяцікласнікамі, право-дзяць займальныя ўрокі па фінансавай пісьменнасці з вясёлым Агрыкам і на памяць аб гэтай падзеі ўручаюць выдатна ілюстраваныя зборнікі апавяданняў пра фінансы і сувеніры. Сёлета кніжка “Твае першыя фінансы” дапоўнілася цэлым тэматычным раздзелам галаваломак і рэбусаў з ілюстрацыямі, табліцамі і малюнкамі. У ёй у цікавай і даступнай форме расказваецца аб гісторыі з’яўлення грошай, аб неабходнасці банкаў, як карыстацца грашыма, тлумачыцца, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская плацежная картка і многае іншае. З пачатку існавання праекта гэтую кніжку ўжо атрымалі звыш 250 тысяч вучняў у сельскіх і гарадскіх школах па ўсёй Беларусі.
1 верасня, калі школьны званок паклікаў юных жабінкаўцаў у класы, на першы ўрок з падарункамі да пяцікласнікаў трэцяй гарадской школы завіталі начальнік ЦБУ № 102 г. Жабінка Аляксандр Лаўрынчык і вядучы спецыяліст аддзела абслугоўвання прыватных кліентаў Рыма Сарока.
У актавай зале хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі гасцей.
– Фінансавая адукаванасць, як і любая іншая навука, патрабуе дасканалага вывучэння, – расказваў пяцікласнікам Аляксандр Васільевіч. – Аднак, калі ведаць асновы, можна навучыцца правільна размяркоўваць грошы (спачатку тыя, што даюць бацькі на кішэнныя расходы, а пазней – заробленыя самастойна). Фінансавыя веды дапамогуць любому дзіцяці ўпэўнена адчуваць сябе ў “дарослым” свеце. А ў кніжцы “Твае першыя фінансы” вы зможаце знайсці адказы на многія пытанні, і Агрык вам дапаможа.
Хочацца спадзявацца, што чытанне падоранай кніжкі стане для пяцікласнікаў карысным заняткам.
Алена ЧЫЖЭВІЧ, начальнік аддзела абслугоўвання прыватных кліентаў.
Фота Рымы САРОКІ.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top