Не забывайце ўключаць блізкае святло!

Не забывайце ўключаць блізкае святло!

Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара.

Традыцыйна з 25 жніўня па 5 верасня на тэрыторыі рэспублікі праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”. Каб нагадаць кіроўцам пра яго пачатак, 24 жніўня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі: старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова, інспектар аддзялення Вераніка Крук, інспектар ДПС АДАІ Жабінкаўскага РАУС Кацярына Бура сумесна з юідаўцамі трэцяй гарадской школы Артурам Буйноўскім і Кацярынай Давідчык правялі на вуліцах Жабінкі прафілактычную акцыю.
У гутарках з вадзіцелямі інспектары ДАІ акцэнтавалі ўвагу на недапушчальнасці парушэнняў Правілаў дарожнага руху, уважлівым і асцярожным ваджэнні транспартных сродкаў на дваровых тэрыторыях, паблізу школ і дзіцячых садоў.
У сваю чаргу юныя інспектары дарожнага руху нагадалі кіроўцам аб неабходнасці захавання правілаў перавозкі непаўнагадовых пасажыраў у салонах транспартных сродкаў, а таксама пра ўключэнне блізкага святла фар у перыяд правя-дзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!”. А каб вадзіцелі не забывалі яго ўключаць, юідаўцы ўручалі ім спецыяльныя лістоўкі з падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні мерапрыемства. Патрэбна адзначыць, што кіроўцы ўважліва слухалі заклікі дзяцей і паабяцалі быць законапаслухмянымі і ветлівымі на дарогах. Падчас акцыі інспектары атрада ЮІД праінфармавалі вадзіцеляў аб комплексным мерапрыемстве “Увага – дзеці!” таксама і на парковачнай стаянцы ля магазіна “Санта” – размясцілі лістоўкі пад шклоачышчальнікі аўтамабіляў.
Паважаныя кіроўцы! Да 5 верасня рух транспартных сродкаў павінен ажыццяўляцца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар. Не заставайцеся ў баку ад рашэння пытанняў бяспекі дзяцей на дарозе!

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top