“ІТ-фішкі” ў новых кніжках

“ІТ-фішкі” ў новых кніжках

Навядзі свой смартфон на старонку – і ўбачыш жывую вавёрку, і рака пацячэ, жабка скочыць, зубра ўгледзіш на ўласныя вочы.
Усе гэтыя дзівосы чакаюць навучэнцаў 1-х, 4-х і 8-х класаў. Да 1 верасня яны атрымаюць па некаторых прадметах новыя тэхналагічныя падручнікі з інтэрактыўнымі заданнямі. У вучэбных дапаможніках схаваны “ІТ-фішкі” – элементы дапоўненай рэальнасці. З дапамогай смартфонаў і планшэтаў карцінкі на старонках кніг “ажываюць”: камбайн плыве па пшанічным полі, нібы карабель, жабка становіцца аб’ёмнай і, здаецца, вось-вось скочыць, а выява Версаля пераносіць на інтэрактыўную экскурсію ў сам Версаль.
Чацвёртакласнікі будуць вывучаць па новых “ІТ-падручніках” рускую мову, літаратуру, музыку, выяўленчае мастацтва, а васьмікласнікі – хімію, біялогію, мастацтва (айчынную і сусветную мастацкую культуру), фізіку. “Ажыла” і кніжка – “Беларусь – наша Радзіма”, якая дорыцца першакласнікам: у ёй рака “цячэ”, вавёрка арэшкі “грызе”, цукеркі “плывуць” па канвееры. Навучэнцы дакладна ацэняць навінкі, прапанаваныя Нацыянальным інстытутам адукацыі. “ІТ-фішкі” ў новых кніжках прыцягнуць увагу школьнікаў і разнастаяць вывучэнне прадметаў.
Наталля ВАЛОШКА.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top