“Край мой родны, непаўторны”

“Край мой родны, непаўторны”

Алёна НІКАНЧУК. Фота аўтара.
Такую назву мела свята аграгарадка Ленінскі, якое адбылося ў мінулую суботу, 18 жніўня.
Да пачатку ўрачыстай часткі мерапрыемства яго госці мелі магчымасць пазнаёміца з выставамі сельскагаспадарчай тэхнікі ААТ “Рагазнянскі” і рэтрааўтамабіляў, набыць сельгаспрадукцыю, якую ў шырокім асартыменце прапаноўвала сялянска-фермерская гаспадарка “Ацячызна Агра”, а таксама рамесніцкія вырабы, пачаставацца шашлыком, марожаным і халодным квасам. Для малечы працавалі дзіцячыя гульнёвыя зоны. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем скакалі на батутах, каталіся на электрамабілях, ласаваліся цукровай ватай, попкорнам, ледзянцамі і фруктовым лёдам. Не праходзілі малыя і міма палатак з дзіцячымі цацкамі – іх у той дзень было на любы густ. Пра гэта паклапаціліся прадпрымальнікі не толькі з Жабінкі, Брэста, Камянца і Кобрына, але й Баранавічаў, Магілёва і Мінска.
Аматары спорту мелі магчымасць папрысутнічаць на футбольным матчы, у якім згулялі каманды ветэранаў і моладзі аграгарадка. Нягледзячы на яго вынік – нічыя 1:1 – гульня была напружанай і цікавай.
У святочны для жыхароў Ленінскага дзень адбыўся чын асвячэння паклоннага праваслаўнага крыжа, які ўстаноўлены на ўездзе ў аграгарадок з трасы М1. Яго здзейснілі настаяцель храма святога вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага вёскі Рагозна протаіерэй Уладзімір Аляксееў і настаяцель храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра вёскі Чыжэўшчына протаіерэй Анатоль Пучынскі. Прыгожы дубовы крыж зроблены таленавітымі майстрамі Алегам Каладзінскім і Анатолем Баранчуком.
Урачыстыя моманты прадоўжыліся. У дзень свята адбылося адкрыццё Дошкі гонару Ленінскага сельсавета, якая прысвечана людзям, што сваёй добрасумленнай шчырай працай прыносяць яму славу і гонар. Разрэзалі чырвоную стужку і адкрылі Дошку гонару старшыня Ленінскага сельвыканкама Мікалай Лугаўскі, дырэктар ААТ “Рагазнянскі” Аляксандр Семянюк і протаіерэй Анатоль Пучынскі.
Свята аграгарадка Ленінскі ўпрыгожылі паказальныя выступленні супрацоўнікаў Жабінкаўскага РАНС па тушэнні пажару і выратаванні ў аварыйнай сітуацыі, а таксама каратыстаў пад кіраўніцтвам Віктара Журомскага.
Жадаючыя мелі магчымасць паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі “У школу з “Добрым сэрцам!”, якую праводзілі актывісткі ГА “БРСМ” адзінацццацікласніцы Ленінскай сярэдняй школы Ганна Фісенкіна і Дзіяна Еўсяюк разам з выконваючай абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Валерыяй Маркоўскай. На акцыю адгукнуліся многія. Сабраныя сродкі пойдуць на набыццё канцтавараў для дзяцей з нядобрана-дзейных сем’яў.
І вось, нарэшце, урачыстая частка свята. Яе вядучыя Вераніка Кукса, Святлана Рапінчук і Тамара Клімук, якая таленавіта выканала на сцэне ролю Шапакляк, запрашаюць на сцэну старшыню Ленінскага сельскага выканаўчага камітэта Мікалая Лугаўскога. Мікалай Васільевіч узгадаў гісторыю ўтварэння пасёлка Ленінскі, заснаванне якога звязана з імем Пятра Машэрава. Ён адзначыў, што Ленінскі не стаіць на месцы і развіваецца, з кожным днём мяняецца і прыгажэе, яго тэрыторыя добраўпарадкоўваецца і на гэта выдзяляюцца пэўныя сродкі. Шмат зроблена да леташніх “Дажынак”, сёлета да свята аграгарадка прайшлі капітальныя рамонты ў дамах № 2 і 4 на вуліцы Касманаўтаў, з’явілася новая тратуарная дарожка праз парк, у аснове афармлення якой плануецца прынцып добраўпарадкавання вуліцы Гогаля ў Брэсце. Яе дызайн будзе прысвечаны прадпрыемствам, што знахо-дзяцца на тэрыторыі Ленінскага сельсавета. Гаварыў Мікалай Лугаўскі пра на-дзённыя справы і будучыя. Так, зараз ідзе рэканструкцыя спартыўнай залы, якую плануецца завяршыць да зімы. Гандлёвы дом “Млын” выкупіў у Ленінскім будынак, які з цягам часу ператворыцца ў гандлёвы комплекс, а гэта новыя працоўныя месцы. Мікалай Васільевіч выказаў словы ўдзячнасці за дапамогу ў падрыхтоўцы да свята жыхарам аграгарадка, а таксама кіраўнікам прадпрыемстваў – ААТ “Рагазнянскі”, санаторыя “Надзея”, торфабрыкетнага завода “Гатча-Осаўскі”, індывідуальным прадпрымальнікам і фермерскім гаспадаркам сельсавета. Ён уручыў Ганаровыя граматы тым, хто сваёй добрасумленнай працай, прафесіяналізмам робіць значны ўклад у развіццё Ленінскага сельсавета. Так, узнагароды атрымалі работнікі санаторыя “Надзея”: медыцынская сястра Валянціна Зелянкевіч і культуролаг Міхаіл Хандрыка; работнікі санаторыя “Буг”: медыцынская сястра Ала Буцько і повар Таццяна Співак; настаўнік рускай мовы і літаратуры, чарчэння Ленінскай сярэдняй школы Аліна Давідзюк; фельчар Ленінскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Міхаіл Лось; работнікі торфабрыкетнага завода “Гатча-Осаўскі”: начальнік брыкетнага цэха Міхаіл Маш’янаў і машыніст кацельні Юрый Флейсман; работнікі ААТ “Рагазнянскі”: галоўны бухгалтар Святлана Дзем’янюк, галоўны інжынер Мікалай Маеўскі, брыгадзір МТФ “Бусні-1000” Надзея Багрова і трактарыст-машыніст Аляксандр Місіюк; бібліятэкар Ленінскай сельскай бібліятэкі Марыя Галаўчук; выхавальнік яслей-сада аграгарадка Ленінскі Святлана Рапінчук і індывідуальны прадпрымальнік Ігар Самайлюк.
Са святам жыхароў аграгарадка павіншавала намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ала Ануфрыюк. Ала Сцяпанаўна адзначыла, што з 1968 года, калі бярэ пачатак гісторыя пасёлка, тут пачалі закладвацца добрыя працоўныя традыцыі, якія множацца і цяпер. Пацвярджэнне таму адкрыццё Дошкі гонару лепшых работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Ленінскага сельсавета і ўзнагароджанне тых, хто падымаўся на святочную сцэну. Госця пажадала аграгарадку росквіту, а яго жыхарам працоўных поспехаў, шчасця, міру і дабрабыту.
Ала Сцяпанаўна ўручыла ўзнагароды ад Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта. За праяўленую мужнасць, самаадданасць і граматныя дзеянні ў сітуацыі, звязанай з рызыкай для жыцця пры выратаванні чалавека на пажары граматай райвыканкама адзначаны начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Ленінскага раёна Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях старшы лейтэнат унутранай службы Аляксей Раўноў; за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную грамадзянскую пазіцыю Пісьмом падзякі райвыканкама ўзнагароджана галоўны заатэхнік ААТ “Рагазнянскі” Святлана Прудзялюк.
Па традыцыі на свяце быў уганараваны самы старэйшы жыхар аграгарадка – 93-гадовая Ніна Лупаева, да таго ж, Ніна Паўлаўна – вязень Вялікай Айчыннай вайны. Апладысментамі госці свята віталі доўгажыхароў Ленінскага, якім споўнілася 92 гады: Агаф’ю Георгіеўну Аляшчук, Надзею Паўлаўну Бурдзюг, Любоў Іванаўну Булах і Віктара Пятровіча Кузьміча – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.
З гонарам вядучыя адзначылі, што сёлета ў аграгарадку нарадзілася дзесяць дзетак. Самы маленькі жыхар Ленінскага – Эмілія Дзеўляшова. Бацькі дзяўчынкі Юлія і Леанід падарылі пасёлку яшчэ адну новую грамадзянку.
Словы віншаванняў гучалі ў адрас і шлюбных пар. За плячыма Васіля Андрэевіча і Веры Паўлаўны Піліпукоў 50 гадоў сумеснага жыцця, яны сёлета святкуюць залатое вяселле. А вось Павел і Вера Лушчыкі – самая маладая пара аграгарадка, іх сумеснае жыццё толькі пачалося, няхай яно будзе доўгім і шчаслівым.
Віталі на сцэне і юбіляраў жніўня. У Васіля Васільевіча Бенедзісюка 60-гадовы юбілей, сваё 50-годдзе адзначылі Мікалай Мікалаевіч Данілюк і Аляксандр Васільевіч Сцепанюк. Не засталіся без увагі і падарункаў імяніннікі, якія свой дзень нараджэння святкавалі менавіта 18 жніўня: Яна Галюнчык, Яраслаў Свіціч і Дзмітрый Пешка.
Калі ж надышоў час падвесці вынікі конкурсу на лепшы падворак, на сцэну падняўся старшыня сельвыканкама Мікалай Лугаўскі. Ён адзначыў, што індывідуальны прадпрымальнік Ігар Самайлюк зацвердзіў спецыяльны прыз гэтага конкурсу – двухколавую тачку – рэч вельмі патрэбную ў гаспадарцы. Ён дастаўся жыхару аграгарадка Міхаілу Хандрыку, які заваяваў тытул гаспадара лепшага падворка другі год запар.
Урачыстыя моманты і віншаванні межаваліся з музычнымі падарункамі. Выдатную канцэртную праграму падрыхтавалі самадзейныя артысты Ленінскага сельскага Дома культуры. Прыемным сюрпрызам для жыхароў аграгарадка стала выступленне земляка, рэжысёра-пастаноўшчыка, вядучага, акцёра і вакаліста Уладзіміра Яшчука. Падымалі настрой прысутным салісты гарадскога Дома культуры Аксана Сідарук і Валерый Няменьшы, народны інструментальны ансамбль выкладчыкаў Ленінскай дзіцячай школы мастацтваў “Музычны вянок” (кіраўнік Марына Пракошына) і юныя госці з Брэста – вакальны ансамбль “Бэбі-Бум” творчага цэнтра Арт-Піпер.
Прадоўжыла мерапрыемства рэтрадыскатэка “Мы нарадзіліся ў СССР”, на якой гучалі вядомыя хіты 80–90-х. А завяршылася ўрачыстасць святочным салютам, які расквеціў неба рознакаляровымі агеньчыкамі. З чарговым днём нараджэння, Ленінскі!

 

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*