Работа з моладдзю – у прыярытэце

Работа з моладдзю – у прыярытэце

Стратэгію развіцця дзяржаўнай моладзевай палітыкі да 2030 года распрацуюць у Беларусі. На гэтым акцэнтаваў увагу міністр адукацыі Ігар Карпенка на рэспубліканскім семінары-практыкуме па дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, які адбыўся на Гомельшчыне.
Ігар Карпенка падкрэсліў, што работа з моладдзю з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады. Асноўныя задачы, формы, метады і напрамкі такой работы вызначаны ў дзяржпраграме “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016-2020 гады. “Ва ўмовах хутказменлівага свету неабходна пачаць распрацоўку стратэгічных падыходаў развіцця дзяржаўнай моладзевай палітыкі на перспектыву”, – сказаў міністр. Ён падкрэсліў: стрыжнёвай часткай павінен стаць дасведчаны падыход з улікам сучаснай маладзёжнай палітыкі, айчыннага і замежнага вопыту, а таксама тэндэнцый грамадскага развіцця.
Падрыхтоўка праекта стратэгіі запатрабуе прыцягнення ўсіх зацікаўленых органаў і структур, у тым ліку працуючых на месцах. Вызначаны прыярытэтныя напрамкі. Гэта і фарміраванне сацыяльна актыўнай асобы маладога чалавека. Так, у новым навучальным годзе прапануецца рэалізаваць праект “Школа актыўнага грамадзяніна” ва ўстановах адукацыі. Яго ключавая ідэя – сфарміраваць сацыяльна актыўнага грамадзяніна, стварыць пляцоўку для адкрытага дыялогу моладзі з грамадскімі дзеячамі, вучонымі, палітыкамі, журналістамі, пісьменнікамі, артыстамі і інш.
Другі напрамак – удасканаленне прафарыентацыйнай работы. Для вучняў 10-х класаў уводзіцца прадмет “Працоўнае навучанне”. Юнакі і дзяўчаты будуць засвойваць адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых. Паводле слоў міністра адукацыі, задача зарыентавана на падрыхтоўку кадраў для высокатэхналагічных вытворчасцей, павышэнне прэстыжу рабочых прафесій. Не менш важная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі.
Сярод прыярытэтаў – стварэнне ўмоў для эфектыўнага прафесійнага станаўлення і развіцця моладзі, пашырэнне маладзёжнага прадпрымальніцтва, арганізацыя другаснай занятасці. Асаблівую ўвагу ўдзеляць дзiцячым i мола-дзевым грамадскiм аб’яднанням, прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, фізкультурна-аздараўленчаму руху.
Яшчэ адным ключавым напрамкам Ігар Карпенка назваў грамадзянска-патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі. Ён падкрэсліў, што новы імпульс у гэтым напрамку надало правядзенне ў краіне Года малой радзімы. Менавіта гэтай тэме будуць прысвечаны першыя ўрокі ў новым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў семінара, Ігар Карпенка адзначыў, што пры распрацоўцы стратэгіі важны вопыт на месцах, і заклікаў актыўна ўносіць прапановы.
Падчас рэспубліканскага семінара-практыкума кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу, што формы і метады работы з моладдзю павінны ўдасканальвацца. Яна адзначыла, што семінар-практыкум стаў пляцоўкай, дзе былі абмеркаваны задачы, даручэнні па пытаннях развіцця маладзёжнай палітыкі, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы на V Усебеларускім народным схо-дзе, Рэспубліканскім педагагічным савеце, іншых мерапрыемствах і нарадах. Акрамя таго, форум дапамог разгледзець пытанні, якія існуюць і патрабуюць вырашэння. “Гэта і магчымасць абмяняцца існуючым вопытам і меркаваннямі аб тым, што яшчэ сёння трэба зрабіць, магчыма, на заканадаўчым узроўні”, – дадала Наталля Качанава. У якасці прыкладу яна назвала прапанову, агучаную на нядаўнім з’ездзе БРСМ. Яна датычылася павелічэння моладзевага ўзросту, бо працягласць жыцця змянілася.
БелТА.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*