Першыя поспехі юных “алімпійцаў”

Першыя поспехі юных “алімпійцаў”

Паводле традыцыі напярэдадні Новага года ў раёне ўшаноўваюць пераможцаў 2-га этапу рэспубліканскай алімпіяды. Месцам правядзення мерапрыемства ў шосты раз стала актавая зала СШ №3 г.Жабінка, а яго арганізатарам — вучэбна-метадычны кабінет аддзела адукацыі райвыканкама. Віноўнікамі ўрачыстасці — вучні 7-11 класаў, якія паказалі трывалыя веды ў алімпіядах па школьных прадметах. Іх так многа, што назваць усіх немагчыма. Аднак аб асобных скажам колькі слоў, тым больш, што яны паспяхова ўдзельнічалі ў некалькіх алімпіядах. Вучань 11 класа ліцэя г.Жабінка Аляксей Лось узнагароджаны дыпломамі 2 ступені ў грамадазнаўстве і нямецкай мове, 3 ступені — у рускай мове. Дзевяцікласнік першай гарадской школы Мікіта Алехнік атрымаў дыпломы 3 ступені ў геаграфіі і працоўным навучанні. Дыпломамі 2 ступені ў матэматыцы і інфарматыцы ўзнагароджаны Аляксандр Мартынюк, вучань 8 класа СШ №2 г.Жабінка. Дзевяцікласніца з першай гарадской школы Яна Пракапчук атрымала дыпломы 2 ступені ў рускай мове і 3 ступені ў нямецкай.
Дыпламанты пачулі шмат шчырых і прыемных слоў. Віншаванні прагучалі з вуснаў  ганаровых гасцей: намесніка старшыні райвыканкама Алы Сцяпанаўны Ануфрыюк і  намесніка начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Кацярыны Мікалаеўны Сіда.
Так, Кацярына Мікалаеўна зазначыла, што з кожным годам заданні на алімпіядах усё больш складаныя, але нашы вучні ўмела з імі спраўляюцца. Вось і сёлета каля чатырох дзясяткаў юнакоў і дзяўчат атрымалі дыпломы.
Ала Сцяпанаўна Ануфрыюк пажадала юным “алімпійцам”, каб гэтыя перамогі, першыя на жыццёвым шляху, ні ў якім разе не былі апошнімі.
Словы падзякі былі сказаны педагогам, вучні якіх у ліку дыпламантаў: А.Я.Булаю, І.А.Мірко, В.М.Галавейка, А.М.Лісічыку, К.А.Ануфрыюк, С.У.Арэхавай, Н.П.Зінчук і многім іншым.
Святочнасць панавала ў зале не толькі ад шчаслівых і прыемных усмешак юнакоў і дзяўчат, ад цёплых слоў віншаванняў і ад прыгажуні-ёлкі сярод актавай залы.
Не абышлося мерапрыемства і без забаўляльнай часткі: для ўсіх прысутных выступілі з музычнымі нумарамі выхаванцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а таксама фіналіст конкурсу “Еўрабачанне-2010” Данііл Казлоў.
І самі ўзнагароджаныя, і іх бацькі, што прыйшлі раздзяліць радасць сваіх дзяцей, былі задаволеныя. Што можа быць больш прыемным, чым час — калі яшчэ ўсё наперадзе, дарога жыцця доўгая, а першыя поспехі ўжо грэюць сэрца…

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top