Адпачынак без шкоды прыродзе

Адпачынак без шкоды прыродзе

З мэтай папулярызацыі беражлівых адносінаў грамадзян да прыроднага асяроддзя, папярэджання парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства і нанясення шкоды навакольнаму асяроддзю падчас наведвання грамадзянамі месцаў і зон адпачынку на водных аб’ектах, асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, аматарскага рыбалоўства з 27 ліпеня па 20 жніўня ў нашым раёне праводзіцца акцыя “Адпачынак без шкоды прыродзе”.
Падчас яе Жабінкаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па абследаванні месцаў і зон адпачынку на водных аб’ектах, на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях, а таксама па папярэджанні парушэнняў грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства падчас наведвання такіх месцаў.
Інспекцыя інфармуе, што парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства строга караецца:
— забруджванне альбо засмечванне паверхневых або падземных вод – штраф ад 4 да 20 базавых велічынь;
— развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах – папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь;
— незаконныя высечка, выдаленне і перасадка, пашкоджанне або знішчэнне драўняна-хмызняковай і іншай расліннасці ў прыродаахоўных і рэкрэацыйна-аздараўленчых лясах – штраф ад 5 да 50 базавых велічынь;
— стаянка і мыццё транспартных сродкаў бліжэй за 30 метраў ад берага – штраф да 20 базавых велічынь;
— парушэнне рэжыму аховы і выкарыстання асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый – штраф ад 4 да 35 базавых велічынь.
Рыбаловы абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на берагах смецце, не дапускаць пашкоджанняў указальнікаў, шчытоў, аншлагаў, устаноўленых паблізу рыбалоўных угоддзяў.
Сяргей ШЫК, начальнік Жабінкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*