“Разам супраць карупцыі!”

“Разам супраць карупцыі!”

Вядома, якое зло для кожнага гра­мадства ёсць карупцыя. Змагацца з ёю неабходна ўсялякімі сродкамі, у тым ліку растлумачальнага і крытыч­нага характару. Таму з ініцыятывы Міждзяржаўнага савета па супраць- дзеянні карупцыі ў жніўні – снежні 2018 года праводзіцца Міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай рэкламы “Разам супраць карупцыі!”. У якасці саарганізатараў гэтага творчага спаборніцтва выступа­юць Генеральныя пракуратуры чатырох краін: Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі, а таксама Агенцтва Рэспублікі Казах­стан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, Аген­цтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан. Згодна з правіламі спаборніцтва (падрабязней з імі можна пазнаёміцца на сайце “Сельскай праўды”) кан­курсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць сацыяльную антыкарупцыйную рэ­кламу ў намінацыях “Лепшы плакат” або “Лепшы відэаролік”. Творчыя работы прымаюцца на афіцыйным сайце конкурсу http:// anticorruption.life да 19 кастрычніка 2018 года. Праявіце свае таленты, далучайце­ся да творчага спаборніцтва!

Арганізацыйны камітэт конкурсу.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*