2012-ы ідзе, святы нясе

2012-ы ідзе, святы нясе

Адчуваецца поступ новага 2012-га года. Што чакаць ад яго, якія святочныя і юбілейныя даты ён прынясе?
У многіх мясцінах Беларусі адбудуцца мерапрыемствы з нагоды расійска-французскай вайны 1812 года, якая двойчы пракацілася па жабінкаўскіх землях 300 гадоў таму.
120 гадоў назад у Пятровічах нарадзіўся Альбін Дзяконскі (1892-1940), першы  па часе паэт Жабінкаўшчыны.
11 верасня споўніцца 70 гадоў з дня страшнай трагедыі: карнікі знішчылі ў полымі нашу “вогненную вёску” Драмлёва. Штогод на месцы той страшнай кары жабінкаўцы згадваюць землякоў.
У тым самым нялёгкім ваенным годзе (26 сакавіка 1942 года ў Хмелеве) прыйшоў на свет паэт Іван Арабейка. Крыніца ягонага таленту – малая радзіма, што падаравала не толькі магчымасць жыць, але і ствараць добрыя вершы.
Найстарэйшая на Брэстчыне Свята-Мікітаўская царква ў Здзітаве адлічыць ажно 510 гадоў з часу свайго заснавання.
Вясной і ўлетку 435-ыя ўгодкі ў вёсак Алізараў Стаў і Вярхі, Глыбокае і Федзькавічы.
Найстарэйшая вёска Дзяменічы, што згадваецца ўпершыню пісьмова з 1492 года, будзе святкаваць 520-годдзе.
У суседніх Якаўчыцах і Прусцы агульны дзень нараджэння: у 1532 годзе вёскі ўпершыню згадваюцца ў лісце знакамітай каралевы Боны. А праз паўстагоддзе (у 1582-м) у дзяржаўныя паперы на вякі былі ўпісаны Рагозна і Філіпавічы.
Трыста гадоў таму (узімку 1812-га) пасля з’яўлення ў Булькове першай пошты пачаўся адлік паштовай службы ў нашым краі.
Новы год пачынаюць з круглай даты настаўнікі, вучні, былыя выпускнікі Ленінскай сярэдняй школы. 15 студзеня 1972 года, роўна сорак гадоў таму, у пасёлку прагучаў першы школьны званок.
Столькі сама гадоў 21 сакавіка адлічыць ад часу заснавання племянная станцыя рэспубліканскага сельгаспрадпрыемства “Брэстплемпрадпрыемства”.
3 мая — 35-годдзе санаторыя “Буг”, а ў кастрычніку будуць святкаваць 55-ыя ўгодкі працаўнікі і ветэраны ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”.
А на самым прыканцы года (25 снежня) таксама 55-ць споўніцца ДРБУ №103.
А.РОСТАЎ.


Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top