У прыярытэце – пытанні дзейнасці прадпрыемстваў

У прыярытэце – пытанні дзейнасці прадпрыемстваў

У Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў першым паўгоддзі бягучага года паступіў 451 зварот ад грамадзян і юрыдычных асоб – на 168 менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га.
Традыцыйна найбольшая колькасць зваротаў паступіла ад жыхароў Брэста, Пінска і Баранавічаў. У разрэзе раёнаў – ад жыхароў Ляхавіцкага, Столінскага, Брэсцкага, Бярозаўскага і Жабінкаўскага.
78,9 % пытанняў у зваротах тычыліся дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, камунальна-побытавай тэматыкі і добраўпарадкавання, грамадзянска-прававых адносін, дзейнасці органаў выканаўчай улады, а таксама парушэнняў у рабоце кіраўнікоў.
Нязменна актуальнай застаецца тэма дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, узнятая ў 122 зваротах жыхароў Брэстчыны. Пры гэтым прыведзеныя ў іх звесткі ў шэрагу выпадкаў пацвярджаліся.
Так, знайшлі частковае пацвярджэнне довады, выкладзеныя ў звароце жыхара вёскі Равіны Драгічынскага раёна па пытанні злоўжыванняў з боку службовых асоб ААТ “Драгічынскі райаграсэрвіс”. Як паказала праверка, з ліпеня 2017 года па студзень 2018-га на малочнатаварнай ферме “Равіны” здзейснены крадзеж шасці галоў БРЖ шляхам афармлення на фіктыўна працаўладкаваных работнікаў фермы дакументаў на выбыццё жывёлы ў лік аплаты за нібы зробленыя імі работы па дагаворах найму. Тым самым таварыству прычынена матэрыяльная шкода на агульную суму 1604,01 руб. Сума шкоды пакрыта вінаватай асобай у поўным аб’ёме, узбуджана крымінальная справа.
Таксама адзначаем і той факт, што, нягледзячы на памяншэнне ў першым паўгоддзі бягучага года на 23 % у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам колькасці зваротаў, якія датычацца камунальна-побытавых пытанняў і добраўпарадкавання, вынікі іх разгляду сведчаць пра недагляды ў рабоце сістэмы органаў ЖКГ са зваротамі грамадзян.
Так, усталяваны факт разгляду службовай асобай БОУП “Упраўленне ЖКГ” звароту жыхароў дома № 33 па вуліцы Пушкінскай у Брэсце па пытанні ўладкавання сетак каналізацыі пры правядзенні капітальнага рамонту ўказанага жылога дома з парушэннем практычна на месяц усталяваных заканадаўствам тэрмінаў. За дапушчанае парушэнне Камітэт дзяржкантролю прыцягнуў вінаватую службовую асобу прадпрыемства да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, загадам кіраўніка супрацоўнік прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе заўвагі з адначасовым зніжэннем прэміяльных выплат.
Таксама за нясвоечасовае прыняцце мер рэагавання КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” па заяве жыхара Жабінкі аб працяканні даху жылога дома № 3 па вуліцы Цэнтральнай у райцэнтры і, як вынік, намаканні столі ў яго кватэры, работнік ЖКГ прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Падчас разгляду звестак, выкладзеных у зваротах грамадзян у Камітэт, а таксама пры ажыццяўленні кантролю за выкананнем заканадаўства аб зваротах сёлета ў першым паўгоддзі праведзена 12 праверак. Па выніках разгляду зваротаў і выяўленых падчас кантрольных мерапрыемстваў парушэнняў 19 службовых і чатыры юрыдычныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накладзена штрафаў і прад’яўлена прэтэнзій аб пакрыцці шкоды на агульную суму 774509,01 руб., 20 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, узбуджаны дзве крымінальныя справы.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top