Дзякуй за радасць і вяселле
У валанцёраў стала традыцыяй штогод у Міжнародны дзень інвалідаў наведваць цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, што знаходзіцца ў Жабінцы. Сёлета сюды завіталі кіраўнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вера Бортнік, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Мікалай Лугаўскі і дзіцячы гурток “Дараносіца” з Хмелеўскага Дома культуры.
Дзеткі з абмежаванымі магчымасцямі паслухалі музычныя напевы, паглядзелі танцавальныя сцэнкі хмелеўскіх самадзейных артыстаў. Хмелеўцы таксама танцавалі, ігралі разам з навучэнцамі і выхаванцамі на музычных інструментах, гулялі ў гульню “Аркестр”, а ў канцы выканалі пано “Карзіна з кветкамі”.
Сябры моладзевай арганізацыі “БРСМ” уручылі дзецям салодкія падарункі з пажаданнямі ўсяго найлепшага.
А яшчэ ў цэнтры была арганізавана выстава работ дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Свет без межаў”, у якой прымалі ўдзел усе ўстановы адукацыі Жабінкаўшчыны. Дарэчы, выстава работ працягваецца, і тут рады бачыць наведвальнікаў яе.
Мерапрыемства было цікавым, у вачах хлопчыкаў і дзяўчынак можна было прачытаць: “Дзякуй за дастаўленую радасць і вяселле! Дзякуй за тое, што не забываеце нас!”
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.