Капітан ля руля – ганарыцца ўся сям’я!

Капітан ля руля – ганарыцца ўся сям’я!

Дар’я НІКАНЧУК.

Традыцыйна ў Дзень Незалежнасці ў нашай рэспубліцы адбыўся ваенны парад. У ім паўдзельнічалі тысячы вайскоўцаў, прайшла калона баявой тэхнікі, а ў неба ўзняліся самалёты і верталёты. Сярод іх падчас парада ў сталіцы высока кружыў і Мі-24 капітана Антона Чапрасава – ураджэнца жабінкаўскай зямлі.

– Мяне заўжды цягнула нябесная прастора, яе веліч і прыгажосць, таму проста не мог абраць іншай прафесіі, – прызнаецца Антон. – Наблізіцца да мары дапамог Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж, які я скончыў у 2009 годзе, але не развітаўся з гэтай навучальнай установай. Яна стала называцца Беларускай дзяржаўнай акадэміяй авіяцыі, дзе зараз працягваю навучанне. Служба ж спачатку закінула мяне ў Пружаны, пасля зноў апынуўся ў сталіцы, а ў парадзе ўдзельнічаў ужо пяты раз.
Падчас кожнага малады мужчына кіраваў верталётам Мі-24, які здаўна празвалі ў арміі “кракадзілам”. Пагадзіцеся, што справіцца з лятаючым кракадзілам вельмі няпроста, таму толькі шматгадзінная падрыхтоўка ў паветры дапаможа дасягнуць добрага выніку.

Працяг чытайце на старонках газеты «СП». http://www.zhabinka.by/?page_id=12408

На здымку: Антон ЧАПРАСАЎ у кабіне верталёта Мі-24.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top