Нязгаснае святло ў небе Радзімы
Феномен Багдановіча ў тым, што шчаслівы лёс яго пасля смерці.
Р.Баравікова.
2011 —– год святкавання 120 угодкаў з дня нараджэння М.Багдановіча, паэта, празаіка, цудоўнага перакладчыка, публіцыста. У рамках святкавання юбілею настаўнікі і вучні школ раёна пад час канікулаў пабывалі на экскурсіі ў Мінску, наведалі музей М.Багдановіча, экспазіцыі якога яшчэ раз нагадалі аб неацэнным укладзе паэта ў беларускую літаратуру, а потым ладзілі свята паэзіі славутага майстра слова.
У святочна аформленай зале трэцяй гарадской школы сабраліся аматары яго паэзіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі 6-8 класаў з усіх школ раёна спаборнічалі ў стварэнні сцэнічнага вобраза, у валоданні дыкцыяй, інтанацыйнай падачай верша. Гучала мілагучная родная мова, была атмасфера еднасці юнага пакалення з гісторыяй роднага слова.
Журы на чале з загадчыцай метадычнага кабінета І.У.Пальчук у першую чаргу ацэньвала ўменне чытальніка перадаць пачуцці верша. Кожны быў адметным у сваім выступленні, але асабліва ўдала выступілі Дзмітрый Федарук і Сяргей Зінкевіч са Старасельскай базавай школы, Кацярына Гучанка з Ленінскай СШ, Леанід Дудар з другой гарадской, Настасся Нагар з трэцяй гарадской і Арцём Паўлюкоў з Якаўчыцкай адзінаццацігодак. Ім удалося і словам, і станам сваёй душы зачараваць кожнага, хто сядзеў у зале.
Ніхто не застаўся без узнагароды. Дыплом I ступені павезлі ў свае школы Дзмітрый Федарук і Кацярына Гучанка, II — Сяргей Зінкевіч і Леанід Дудар, III — Настасся Нагар і Арцём Паўлюкоў. Астатнія вучні атрымалі падзякі ад аддзела адукацыі райвыканкама.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.