Людмила Николаевна Рубашевская — судья Жабинковского суда

Людмила Николаевна Рубашевская — судья Жабинковского суда

Клятва, дадзеная аднойчы і назаўжды

Тэкст прысягі, якую аднойчы і назаўжды прамаўляюць пры ўступленні на пасаду суддзі, кароткі, але надзвычай ёмкі. 21 лістапада ў прысутнасці старшыні Брэсцкага абласнога суда Тамары Іванаўны Сучок ганаровую клятву дала Людміла Мікалаеўна Рубашэўская — суддзя Жабінкаўскага суда.
Пачаткам цырымоніі, што адбывалася ў зале абласнога суда, стала абвяшчэнне Указа Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі №521 ад 11.11. 2011 года “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь”.
Людміле Мікалаеўне Рубашэўскай 31 год, яна нараджэнка Жабінкі, скончыла першую гарадскую школу, затым — Брэсцкі тэхнікум эканомікі і права.
З 7 сакавіка 2000 года працуе ў судзе Жабінкаўскага раёна: спачатку машыністкай, потым — на пасадзе загадчыка канцылярыі.
У 2003 годзе Людміла Мікалаеўна паступіла на юрфак Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Пасля атрымання вышэйшай юрыдычнай адукацыі кандыдатура Л.М.Рубашэўскай была прапанавана на пасаду суддзі нашага раёна.
Спецыяльны экзамен праходзіў вясной 2011 года ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь. Паводле вынікаў экзамена і гутаркі на сумеснай калегіі Міністэрства юстыцыі і Вярхоўнага суда былі канчаткова вызначаны асобы, годныя быць суддзямі. У іх ліку — наша зямлячка.
На працягу трох месяцаў (да з’яўлення згаданага прэзідэнцкага ўказа) Л.М.Рубашэўская была стажорам суддзі ў Жабінкаўскім судзе. За дапамогу, карысныя парады маладая суддзя ўдзячная старшыні суда Віктару Віктаравічу Новіку.
Дзень прысягі, запамінальны сваёй цырыманіяльнасцю, на мове закона, азначае, што з гэтай хвіліны суддзя ўжо мае права весці справы, выносіць паводле іх рашэнні і пастановы. Таму ўжо вечарам 21 лістапада суддзя Людміла Мікалаеўна Рубашэўская самастойна вяла свой першы адміністрацыйны працэс.

А.БЕНЗЯРУК.
На здымку: суддзя Жабінкаўскага суда Людміла Мікалаеўна Рубашэўская.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top