На приёме у помощника Президента

На приёме у помощника Президента

30 лістапада 2011 года ў Жабінкаўскім раёне праводзіў прыём грама-дзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар у Брэсцкай вобласці Уладзімір Іванавіч Пузырэўскі. Такі прыём быў арганізаваны ў рамках рэспубліканскага маніторынгу, пад час якога правяралася работа дзяржаўных органаў і арганізацый са зваротамі грамадзян і юрыдычнымі асобамі.
На прыём прыйшло 18 чалавек. Большасць пытанняў насілі прыватны характар, да таго ж асобныя жабінкаўцы раней звярталіся ў адпаведныя ўпаўнаважаныя органы. Паводле іх зваротаў былі прыняты канкрэтныя рашэнні. Аднак заяўляльнікі выкарысталі магчымасць асабіста звярнуцца да прадстаўнікоў рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання. Памочнік Прэзідэнта Беларусі У.Пузырэўскі прыняў усіх жадаючых. Наведвальнікі атрымалі кваліфікаваныя адказы на праблемы, якія былі ўзняты імі, у асобных выпадках адпаведным органам былі дадзены канкрэтныя даручэнні.
Жабінкаўскаму райвыканкаму, у прыватнасці, было даручана прыняць меры ў пошуку крыніц фінансавання і будаўніцтва водаправода і каналізацыі ў кварталах гарадскіх забудоў “Камсамольскі” і “Коласаўскі” (пасля завяршэння ў апошнім аналагічных работ у 2012 годзе); завяршыць будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома ЖБСК №21 у горадзе, а таксама вывучыць пытанні прыватызацыі жылля ў ААТ “Жабінкаўскі”.

А.АКУЛІЧ, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Жабінкаўскага райвыканкама.
На здымку: у час прыёму.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top