Литературный фестиваль в г.Лунин. Вручение премии В.Калесника

Литературный фестиваль в г.Лунин. Вручение премии В.Калесника

Жаўталісце “Лунінскай восені”

Восем гадоў назад у вёсцы Лунін Лунінецкага раёна з’явілася традыцыя: праводзіць у школе святы літаратурнай восені, пад час якіх на абласным літаратурным фестывалі ўручаецца прэмія імя У.Калесніка за лепшыя творы аўтараў Берасцейшчыны.
Кожны раз гасцям уручаецца хлеб-соль. Яны сустракаюцца з дзяўчынкай у вобразе “Лунінскай восені-2011” і па жоўтым дыване (падлога поўнасцю ўслана кляновым лісцем) кіруюцца ў актавую залу, дзе праводзіцца вечарына.
Чаму для літаратунага фестывалю выбралі менавіта Лунін? Распявадаючы пра сваю вёску, вам абавязкова раскажуць, як у ХІХ стагоддзі тут у Барыса-Глебскай царкве вёў служэнне святар Платон Максімавіч Ціхановіч. Айцец Платон стварыў першую граматыку беларускай мовы. Вядома, што ў той час не было яшчэ літаратурнай мовы, таму аўтар напісаў кнігу на аснове мясцовай гаворкі.
Праз многа-многа гадоў у Луніне нарадзіўся і скончыў школу Мікалай Елянеўскі — адказны сакратар газеты “Полесская правда” (г.Пінск). Яго зацікавілі жыццё і лёс земляка-святара. Мікалай Васільевіч доўга вывучаў дакументы, звяртаўся да іншых крыніц і ў рэшце рэшт напісаў кнігу “Время пастыря” пра айца Платона і раман-хроніку “Наперсный крест”, надрукаваную ў часопісе “Белая вежа”. За гэтыя творы пісьменнік 25 лістапада быў уганараваны Калеснікавай прэміяй у намінацыі “Проза”.
Пры ўручэнні ўзнагарод, намеснік старшыні абл-выканкама Л.А.Цупрык адзначыў неацэнную ролю пісьменнікаў у захаванні духоўнага багацця народа. Мы не будзем расказваць пра ўсіх сёлетніх лаўрэатаў прэміі імя У.Калесніка. Скажам толькі, што за апошнія пяць гадоў ёю былі адзначаны творы двух дзясяткаў літаратараў Брэстчыны.
Тут жа на літаратурным фестывалі падвялі вынікі конкурсу творчых работ сярод моладзі пад назвай “Суніцамі пахне Айчына”, які прысвячаўся 75-годдзю М.Рудкоўскага.
У ліку пераможцаў і вучаніца сярэдняй школы №1 г.Жабінка Дар’я Ніканчук. У яе Дыплом трэцяй ступені. Апроч таго, дзяўчына атрымала  спецыяльны дыплом “Народнай газеты” (г.Мінск) за актыўнае супрацоўніцтва з беларускай прэсай. Сапраўды, свае допісы Даша нярэдка друкуе і ў раённай газеце “Сельская праўда”, і ў абласной “Народнай трыбуне”, ды ў іншых перыядычных выданнях краіны.
Ёсць яшчэ адна неад’емная традыцыя фестывалю: перад гасцямі выступаюць самыя знакамітыя народныя калектывы Лунінецкага раёна — такія, як ансамблі “Шляхцічы”, “Сустрэча”, “Вандроўнікі” і інш. Развітваючыся з гэтай песеннай і гасціннай зямлёй, кожны ў душы захоўваў часцінку яе цяпла.

Р.БЕНЗЯРУК.
На здымку: вучаніца СШ №1 г.Жабінка Дар’я Ніканчук на “Лунінскай восені”.
Фота А.Бензерука.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top