Ванечкі і Машанькі ўжо не ў модзе

За шэсць месяцаў сёлета ў Жабінкаўскім раёне зарэгістравана 117 нованароджаных. З іх 73 хлопчыкі і 44 дзяўчынкі. Сярэдні ўзрост матуль склаў 28 гадоў, татаў – 31. Ва ўзросце да 31 года бацькамі сталі 53 мужчыны і 73 жанчыны. Першае дзіця з’явілася ў 40 сем’ях. Дзве пары адважыліся на шостага малыша, а яшчэ ў адной нарадзілася сёмае немаўлятка!
Восем хлопчыкаў атрымалі імя Міхаіл. Таксама застаюцца папулярнымі Андрэі і Арцёмы. Некаторыя бацькі назвалі сваіх дзяцей прыгожымі і рэдкімі імёнамі: Яніслаў, Оскар, Эрык. У цэлым нованароджаныя хлапчаняты Жабінкаўшчыны атрымалі 40 разнастайных імёнаў.
Сярод дзяўчынак лідзіруюць Ульяны, Вікторыі і Соф’і. Сустракаюцца і рэдкія імёны: Еўдакія, Ілона і Эвеліна. Усяго бацькі назвалі дзяўчатак-немаўлятак 31 імем.
За азначаны перыяд у Жабінкаўскім раёне зарэгістравана 70 шлюбаў.
Галіна АКСЮЦІК, загадчык аддзела загс Жабінкаўскага райвыканкама.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*