Алкаголь – сцяжынка на шляху да правапарушэнняў

Па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, з пачатку года ад атручвання алкаголем у краіне загінулі больш за 600 чалавек, з іх сурагаты ўжывалі толькі 50.
На прафілактычным уліку ў Жабінкаўскім РАУС стаяць 123 асобы, што злоўжываюць спіртнымі напоямі; у лячэбна-працоўны прафілакторый адпраўлена 18 грамадзян.
З пачатку года на Жабінкаўшчыне зарэгістравана 18 злачынстваў, здзейсненых у алкагольным стане. Супрацоўнікі РАУС выявілі 15 фактаў незаконнага захоўвання, рэалізацыі і перавозкі фальсіфікаваных спіртных напояў, самагону, самагоннай бражкі. Былі канфіскаваны тры самагонныя апараты, 120 літраў брагі, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства прыцягнуты 15 грамадзян.
Аб фактах незаконнага звароту алкагольнай прадукцыі можна паведаміць па тэлефонах кругласутачнай прамой лініі МУС Брэсцкага аблвыканкама (80162)20-16-47 ці (80162)27-54-98.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*