ДАІ інфармуе

ДАІ інфармуе

Статыстыка першага паўгоддзя

За шэсць месяцаў бягучага года на Брэстчыне адбыліся 244 дарожна-транспартныя здарэнні, з іх 22 – па віне нецвярозых кіроўцаў. У выніку 39 чалавек загінулі, 263 атрымалі раненні. Затрыманы 1355 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
На Жабінкаўшчыне за гэты ж перыяд адбылося пяць ДТЗ, у выніку якіх тры чалавекі загінулі і чатыры атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў выявілі 4008 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, 790 – хуткасных рэжымаў кіроўцамі, 405 – Правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі. Затрыманы 32 вадзіцелі, што кіравалі транспартным сродкам, будучы нападпітку.

Вынікі рэйду

З мэтай павышэння эфектыўнасці службовай дзейнасці, умацавання дысцыплінаванасці ўдзельнікаў дарожнага руху, папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму, злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў 4 ліпеня на тэрыторыі нашага раёна з 7 да 10 гадзін праведзена спецыяльнае мерапрыемства пад умоўнай назвай “Фільтр”. Падчас рэйду выяўлена 11 парушэнняў Правілаў дарожнага руху: пяць – арт. 18.12 ч. 4 КоАП Рэспублікі Беларусь, тры – арт. 18.12 ч. 9 КоАП Рэспублікі Беларусь і па адным – арт. 18.14 ч. 4, арт. 18.19 ч. 1 і арт. 18.23 ч. 1 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўны аўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*