Ружы для аўталэдзі

Анатоль РОСТАЎ. Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Увагу многіх, хто завітаў на свята з нагоды Дня Незалежнасці, прыцягнуў моладзевы конкурс “Аўталэдзі-2018”. Ён павінен быў даказаць, што сённяшняя жанчына – ва ўсім гаспадыня, нават у справах, якія раней памылкова лічыліся выключна мужчынскімі.
Дарэчы, недзе ў дужках зазначым: пабачыць жанчыну за рулём аўто, як сведчаць старыя фотаздымкі, можна было і ў пачатку стагоддзя ХХ-га. Што ўжо тут казаць пра сённяшні бурлівы век! Як спявалася ў папулярнай некалі песеньцы, аўтамабілі літаральна ўсё запаланілі! Адначасова ўсё больш прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва адчуваюць сябе гаспадынямі на шафёрскім месцы (з гэтага года пад іх напорам “здаўся” нават кароль Саудаўскай Аравіі, які дазволіў сваім падданым жаночага полу сядаць за абаранак!).
Вядома, дзеля таго, каб паспрачацца за права называцца ганаровым тытулам “Аўталэдзі”, жыхаркам Жабінкі спатрэбіўся зусім не каралеўскі загад. Каб на сто адсоткаў адчуць сябе кіроўцам, давялося прымяніць раней атрыманыя навыкі ды веды, зноў жа, упэўніцца ў сваіх сілах, сціснуць іх у кулачок, дый паклікаць у дапамогу гарачую падтрымку сяброў і калег.
Пра тое, наколькі выдатна мець прыхільнікаў сярод гледачоў, распавядалі ўсе без выключэння ўдзельніцы, што адважыліся выйсці на старт. Цудоўную тройцу склалі…

Працяг чытайце на старонках газеты «Сельская праўда» за 7 ліпеня 2018 г.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*