Новости библиотеки

Новости библиотеки

Сярод казачных герояў і марскіх хваляў

Тры дні запар на асенніх канікулах у дзіцячую бібліятэку прыходзілі вучні сярэдняй школы №1, каб паўдзельнічаць у гульнёвых праграмах.
Першае відовішча “Ура! Канікулы!” сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак 1-2 класаў. Баба Яга з Лесуном з дапамогаю дзяцей рашалі задачкі, казачныя і жартоўныя: лічылі галовы Цмока, бародаўкі на носе Кікімары і Вадзяніка і г.д., разгадвалі крыжаванкі, спрачаліся, хто самы галоўны. Аказалася, такой у бібліятэцы з’яўляецца Каралева Кніга, якую хтосьці “ўкраў”. Дзецям давялося прайсці праз конкурсныя выпрабаванні, каб вярнуць галоўную гераіню з палону. Атрымалі за гэта ў падарунак ад “каралевы” лялечны спектакль “Чароўная смятана”. Апынуцца ў казцы ім дапамаглі бібліятэкары Галіна Дулевіч, Ірына Кацуба і аўтар гэтых радкоў.
Два наступныя дні былі прысвечаны марскім падарожжам. Спаборнічалі каманды караблёў “Вікторыя” і “Беларусь”. Капітанам трэба было правесці караблі праз рыфы, экіпажы пабывалі ў экзатычных краінах і вучыліся хадзіць, як кенгуру і чарапахі, лавіць рыбу і гатаваць яечню, праводзіць аўральныя работы на суднах…
Хутка праляцелі канікулы, але ўражанні ад іх, у тым ліку ад трох дзён у дзіцячай бібліятэцы, засталіся надоўга.

Т.РАМАНАВА, бібліятэкар.

Два крылы творчасці

У Жабінкаўскай раённай бібліятэцы на сустрэчы з сябрамі клубаў “Суразмоўнік” і “Мае гады — маё багацце” пабываў паэт і журналіст з Брэста Мікалай Аляксандраў. Зацікаўленая, жывая гаворка вялася галоўным чынам пра яго новую паэтычную кнігу “Долгий путь в Китеж”.
— Кіцеж — гэта той горад, які, паводле легенды, пайшоў пад воды во-зера, — успамінаў Мікалай Аляксеевіч, — а мая радзіма — такі самы Кіцеж, паколькі родная паўночная вёска Мегра на Валагодчыне таксама падпала пад затапленне ў сувязі з будаўніцтвам Волга-Балтыйскага канала. Застаўся толькі ўзгорак, на якім калісьці стаяла царква.
Гэтыя святыя для паэта мясціны застаюцца непарыўнай ніткаю, што звязвае мінулае і сучаснасць:
Там, в тишине, растёт разрыв-трава,
Отряхивает папоротника споры,
И есть цветок, единственный, который
Не замерзает даже в Покрова.

У аўтарскім чытанні, а таксама з вуснаў бібліятэкараў і сяброў аматарскіх клубаў гучалі многія іншыя вершы, дзе “октябрь, как запоздалый гость, стучит в окно рябиновою веткой” і “Бог облаком плывёт, стегает ливнем грядки”, дзе “свежестью праздника пахнут иголки, и снегом Отечества память полна”.
— Проста душа наросхрыст, — дзяліліся ўражаннямі прысутныя. — Вельмі лірычныя вершы.
Была гаворка і пра газету “Брестский курьер”. Мікалаю Аляксандраву, галоўнаму рэдактару газеты, задаваліся шматлікія пытанні, выказваліся заўвагі і пажаданні.
— І паэзія, і журналістыка для мяне — як два творчыя крылы, — сказаў чытачам Мікалай Аляксеевіч. — Яны раўназначныя і працуюць адзін на аднаго. Вельмі важна не страціць адчування жыцця, якое ў слове.
На сустрэчу прыйшлі людзі з вялікім жыццёвым вопытам і аўтарытэтам сярод жыхароў Жабінкі: спецыялісты-гаспадарнікі, педагогі, выкладчыкі музыкі і іншыя прадстаўнікі культуры. У знак удзячнасці госцю з імправізаванай сцэны прагучала беларуская харавая песня “Жыццё пражыць — не поле перайсці” (мастацкі кіраўнік — Людміла Дошчык). Музыка і паэзія панавалі ўвесь час у гэтым доме — у бібліятэцы.

Т.ЛІСІЧЫК, наш няшт. кар.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top