Пра ВІЧ трэба ведаць

Пра ВІЧ трэба ведаць

Сёння цяжка сустрэць чалавека, які б не чуў пра ВІЧ і СНІД. Большасць, праўда, упэўнены ў тым, што гэта праблема іх ніколі не кране. ВІЧ — адзін з самых небяспечных для чалавека вірусаў. Ён паражае імунную сістэму, асноўная задача якой — абараняць наш арганізм ад інфекцый. СНІД — гэта канчатковая і самая цяжкая стадыя развіцця ВІЧ-інфекцыі. У гэтай стадыі любыя інфекцыі, вірусы і хваробы больш не сустракаюць “адпору” на сваім шляху, і арганізм ужо не ў сілах змагацца з імі. Аднак ранняе выяўленне ВІЧ-інфекцыі дазваляе своечасова пачаць лячэнне і значна палепшыць прагноз жыцця ВІЧ-інфекцыяванага чалавека.
Менавіта таму так важна, каб людзі атрымлівалі пра ВІЧ усю патрэбную інфармацыю. Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міжведамасны савет па рэкламе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь рэкамендуюць для азнаямлення відэаролікі: “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі. Саматэставанне”, “Басейн”, “Другая палавінка”, “Не будзь дурней за вусеня”, “Абарона ад ВІЧ”, “Ананімнае абследаванне — 1”, “Ананімнае абследаванне — 2”, “Лагічна”, “Любоў — гэта простыя рэчы”, “Няведанне параджае страх”, “Тры дарогі”. Помніце: веданне можа выратаваць жыццё!
Надзея ШОСЦІК, галоўны ўрач Жабінкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*