Дыпломы і пашана лепшым механізатарам

Дыпломы і пашана лепшым механізатарам

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
На мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук разам з в. а. кіраўніка раёна Аляксандрам Кучынскім і першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу Іванам Міцкевічам пабывалі з прыемнай місіяй у некаторых гаспадарках, каб павіншаваць пераможцаў раённага спаборніцтва сярод сельгаспрадпрыемстваў і механізатараў на веснавых палявых работах.
У ААТ “Рагазнянскі” віншаванні, дыплом і сертыфікаты прымалі адразу тры механізатары. Так, Дзяніс Вайцюк найбольш унёс арганікі, выканаўшы 70,8 нормазмен. Не было роўных Ігару Небельчуку на пагрузцы арганікі. Падзячным лістом Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама адзначаны актыўны ўдзел у пасяўной кампаніі трактарыста-машыніста Аляксандра Краўчука. Таксама цёплыя словы віншаванняў гучалі ў адрас юбіляра ААТ “Рагазнянскі” – Віталя Здзерука. Яму таксама ўручалі ганаровую грамату Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Яшчэ адзін дыплом атрымаў дырэктар таварыства Аляксандр Семянюк, бо сельгаспрадпрыемства, якое ён узначальвае, у спаборніцтве на веснавых палявых работах падзяліла ганаровае першае месца з ААТ “Вазнясенскі”. ААТ “Рагазнянскі” займае лідыруючыя пазіцыі па вытворчасці малака, і не менш увагі надае раслінаводству.
З рук Аляксандра Кучынскага дырэктар ААТ “Вазнясенскі” Надзея Кандрацюк атрымала Дыплом райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК.
– Ваш калектыў у трэці раз пацвярджае пальму лідарства ў раённых спаборніцтвах на веснавых палявых работах. Віншуем ваш калектыў з заслужанай узнагародай, – сказаў Аляксандр Кучынскі, уручаючы дыплом і сертыфікат Надзеі Рыгораўне. – Жадаем і надалей трымаць высокую планку.
Надзея Рыгораўна цёпла па-дзякавала ўсяму калектыву за тое, што сумеснымі намаганнямі змаглі якасна і ў тэрмін правесці работы на вясновым полі і ў чарговы раз аказацца ў лідарах.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top