І праз 77 гадоў не забываем

І праз 77 гадоў не забываем

Крысціна Семянюк. Фота аўтара.
У Беларусі 22 чэрвеня адзначылі Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэты дзень семдзесят сем гадоў таму фашысцкая Германія, парушыўшы дагавор аб ненападзенні, пачала вайну супраць Савецкага Саюза.
Ужо ў першы дзень на тэрыторыі Беларусі развярнуліся бязлітасныя баі – у Брэсце, Гродна, Ваўкавыску, Баранавічах… Гарнізон Брэсцкай крэпасці больш за месяц стрымліваў націск ворага. Штогод на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу 22 чэрвеня праходзіць маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Убаку ад агульнай бяды не засталася і Жабінкаўшчына. З першых дзён вайны ў раёне пачалася барацьба з акупантамі. У Старасельскім лесе быў арганізаваны адзін з першых у Беларусі партызанскіх атрадаў.
Больш за дзве тысячы нашых землякоў ваявалі за свабоду сваёй краіны на франтах Вялікай Айчыннай вайны, каля пяцісот гэтак і не вярнуліся дадому… Тры гады тэрыторыя Жабінкаўшчыны знаходзілася пад фашысцкай акупацыяй. Па няпоўных дадзеных ворагі знішчылі каля дзвюх тысяч мірных жыхароў, цалкам спалілі вёску Драмлёва. Каля пяцісот чалавек былі сагнаны на прымусовыя работы ў Германію.
У Жабінцы каля помніка загінулым воінам і партызанам 22 чэрвеня прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 77-годдзю са Дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка, намеснікі старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Аляксандр Кучынскі і Ала Ануфрыюк, прадстаўнікі працоўных калектываў і арганізацый раёна. Прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да помніка і ўшанавалі загінулых хвілінай маўчання.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top