Педагог павінен быць сучасным

Педагог павінен быць сучасным

Крысціна Семянюк. Фота Святланы Кіслай.

На базе трэцяй гарадской школы прайшоў раённы метадычны фестываль “Майстэрства зносінаў: уплыў, узаемадзеянне, поспех“. У ім прынялі ўдзел педагогі Жабінкаўшчыны і падзяліліся адзін з адным вопытам эфектыўнай дзейнасці, інавацыйнымі ідэямі і распрацоўкамі. Загадчык Жабінкаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Карпук падвяла вынікі працы метадычнай службы за 2017/2018 навучальны год. Яна адзначыла, што сёння вялікая ўвага надаецца павышэнню кваліфікацыйнага ўзроўню настаўнікаў, актывізацыі іх творчай дзейнасці, развіццю індывідуальнага педагагічнага стылю. Раён штогод выконвае план павышэння кваліфікацыі, што даводзіцца ўпраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, на 100 % і па выніках апошніх трох гадоў перавышае гэты паказчык на 5 %. Педагогі Жабінкаўшчыны маюць магчымасць вучыцца дыстанцыйна. Вынікам павышэння кваліфікацыі з’яўляецца апрабаванне новых тэхналогій на месцах, удзел у семінарах, конкурсах, праца ў творчых групах. Дырэктар Хмелеўскай сярэдняй школы Ірына Давідчык і педагагічны калектыў установы адукацыі падзяліліся вопытам эфектыўнай педагагічнай практыкі ў сваім выступленні “Этнакультурнае краязнаўства як сістэмаўтваральны кампанент выхаваўчай працы школы“. Метадыст Жабінкаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Данілюк з дапамогай калектыву ясляў-саду №4 у выглядзе фільма прадэманстравала вопыт працы творчай групы “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для фарміравання адкрытай інфармацыйнай прасторы ўстаноў дашкольнай адукацыі“. Сумесна з тэатральным калектывам сярэдняй школы №2 метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Абрамава прадставіла эфектыўную практыку арганізацыі пазакласнай працы настаўнікаў-філолагаў. У сувязі з тым, што штогод павялічваецца колькасць дзяцей дашкольнага ўзросту, якія маюць патрэбу ў карэкцыйна-педагагічнай дапамозе, на працягу чатырох гадоў працуе праблемная група настаўнікаў-дэфектолагаў, выхавальнікаў спецыяльных груп і груп інтэграванага навучання і выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі. Яе дасягненнямі з удзельнікамі фестывалю падзялілася метадыст першай кваліфікацыйнай катэгорыі Таццяна Зялевіч. Асаблівая ўвага вучэбна-метадычны кабінет надае працы з маладымі педагогамі. У раёне ствараюцца ўсе патрэбныя ўмовы для камфортнай адаптацыі пачынаючых настаўнікаў. На Жабінкаўшчыне ўжо некалькі гадоў працуе Школа маладога педагога. На працягу навучальнага года юныя настаўнікі не толькі вучаць дзяцей, але і самі спасцігаюць асновы прафесійнага майстэрства пад кіраўніцтвам вопытных калег. Уражаннямі ад першага года працы ў якасці педагога-псіхолага на фестывалі падзялілася малады спецыяліст Ракітніцкай сярэдняй школы Таццяна Віктарава. Вынікі працы метадычнага фестывалю падвяла намеснік начальніка аддзела па адукацыі Іна Тарасевіч. Яна ўручыла маладым спецыялістам сертыфікаты і ўзнагародзіла граматамі аддзела педагогаў раёна за эфектыўную метадычную працу, высокі прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у ўдасканальванне і развіццё раённай сістэмы адукацыі.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top