Прыемныя перамогі

Прыемныя перамогі

Святлана БЯЛЯК.

Штогод праводзяцца абласныя спаборніцтвы ў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Сталі вядомы пераможцы за 2017 год, і сярод іх – прадстаўнікі Жабінкаўшчыны. Так, ганаровае першае месца ў вобласці сярод аператараў жывёлагадоўчых ферм і комплексаў па абслугоўванні статка сельгасарганізацый занялі Іван Гмір і Леанід Курын з ААТ “Рагазнянскі”. Трэцяе месца сярод аператараў машыннага даення ў малакаправод з прадукцыйнасцю дойнага статка за мінулы год ад 5001 да 6000 кілаграмаў заняла Марына Швайко з ААТ “Азяты АГРА”. Таксама на трэцім месцы абласнога спаборніцтва сярод аператараў па штучным асемяненні БРЖ сельгасарганізацый аказаўся Аляксандр Мікуц з ААТ “Рагазнянскі”. Самаадданая праца жабінкаўцаў-пераможцаў будзе адзначана таксама грашовымі прэміямі.
Таксама Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт прызнаў пераможцам штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі ферм у 2017 годзе лепшыя раёны па атрыманні рэалізацыі малака. Гэта Брэсцкі, Камянецкі і Жабінкаўскі. Яны будуць узнагароджаны ганаровымі дыпломамі і грашовымі прэміямі ад 420 да 700 базавых велічынь.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*