Жабінкаўшчына раскрывае таленты

Жабінкаўшчына раскрывае таленты

Крысціна Семянюк.

Маладога чалавека года ў чарговы раз выберуць на Жабінкаўшчыне. Заявы на конкурс і дадатковыя матэрыялы прымаюцца да 5 ліпеня 2018 года. Вынікі падвядуць да 13 ліпеня.
Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія ўвесь час пражываюць і працуюць на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна не менш за два гады, а таксама маладыя людзі родам з Жабінкаўскага раёна, якія сваёй дзейнасцю ўносяць вялікі ўклад у развіццё раёна, вобласці, рэспублікі.
Заснавальнікамі выступілі Жабінкаўскі раённы выканаўчы камітэт, раённая арганізацыя ГА “Беларускі фонд міру”, раённы камітэт прафсаюза працаўнікоў АПК, раённы камітэт прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі, раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, што ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, раённая арганізацыя ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Лепшых выберуць у абласцях сацыяльнай сферы (медыцына, адукацыя, культура, спорт), эканомікі, будаўніцтва, гандлю і прадпрымальніцтва, сельскай гаспадаркі, а таксама ў намінацыі “Малады чалавек – адкрыццё года” ў вобласці культуры, адукацыі і спорту (могуць прымаць удзел і навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна).

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top