Увага ўсім: праверка сістэмы апавяшчэння!

Увага ўсім: праверка сістэмы апавяшчэння!

27-28 чэрвеня Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь праводзіць на тэрыторыі вобласці тэхнічную праверку сістэмы апавяшчэння аб надзвычайных сітуацыях. Для апавяшчэння кіруючага саставу дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны выкарыстоўваецца аўтаматызаваная сістэма апавяшчэння пры дапамозе аўтаматычнага дазвону на пазначаныя тэлефонныя нумары і перадачы галасавой інфармацыі.
Асноўным сродкам апавяшчэння насельніцтва з’яўляюцца электрычныя сірэны. Яны ўключаюцца з мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва перад перадачай моўнай інфармацыі. Гэта папераджальны сігнал “УВАГА ЎСІМ!”. Пачуўшы яго, неабходна ўключыць радыёпрыёмнік і тэлевізар і праслухаць інфармацыю пра дзеянні, якія неабходна выконваць, каб паменшыць наступствы надзвычайнай сітуацыі. Пра неабходную інфармацыю жыхарам нашага раёна можна даведацца на сайце zhabinka.by.
У якасці дапаможных сродкаў могуць выкарыстоўвацца таксама вытворчыя гудкі і іншыя ўстройствы, якія гучаць. Разам з радыё і тэлебачаннем для масавага апавяшчэння насельніцтва прымяняюцца СМС-рассылкі, а таксама гучнагаварыцелі вакзалаў, рынкаў і прадпрыестваў.
Аляксандр БАТУЛЯ, старшы інжынер Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top