Прыгожы і ўтульны двор – сваімі рукамі

Прыгожы і ўтульны двор – сваімі рукамі

 

Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара.

Штогод жыхары дома № 15 па вуліцы Францыска Скарыны, што ў райцэнтры, наводзяць парадак на тэрыторыі свайго двара, прыдамовай тэрыторыі сваімі сіламі: фарбуюць лавачкі і столікі, урны для смецця, дзіцячыя горку і гушкалку. У рознакаляровай гаме фарбаў – чырвоны, зялёны, жоўты, блакітны, аранжавы колеры, якія радуюць вока і падымаюць настрой. Сёлета двор упрыгожылі туі і елачкі – пра гэта паклапаціліся Алег і Марына Каржукі, Мікалай і Таццяна Германовічы. У ліку арганізатараў і актывістаў па навядзенні парадку – старшыня кааператыву Раман Ліцкевіч, бухгалтар Святлана Штангель, сем’і Бялых, Оліных, Пятручыкаў, Стэцаў, Жукоў, Ульчыкаў, Штайцаў, Хомічаў, Асіпукоў, Рынчукоў, Мартынавых, Мышкаўцоў. Галоўным памочнікам ад дзяцей выступіў Ілля Гронскі.
Жыхары дома ўдзячны раённаму Савету дэпутатаў, дырэктару Жабінкаўскай ЖКГ Паўлу Заграю, што іх просьба – прывезці пяску на гульнёвую пляцоўку – не засталася без увагі і была хутка задаволена. Цяпер тут бавіць час малеча. У пажаданнях жыльцоў – абсталяваць двор пляцоўкамі для гульняў у валейбол і баскетбол, каб і старэйшыя дзеці праводзілі вольны час з карысцю.
Прыкладам для іншых могуць стаць сяброўства і ўзаемаразуменне жыхароў дома № 15, якія не толькі ра-зам працуюць – дбаюць пра парадак і чысціню ў сваім двары, – але й адпачываюць. Ад сябе хачу дадаць: так трымаць і далей!

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top