Цi патрэбны дзецям “кiшэнныя” грошы?

Цi патрэбны дзецям “кiшэнныя” грошы?

Рана ці позна ў любой сям’і паўстае пытанне: як дзіцяці даваць кішэнныя грошы – проста так ці за выкананне нейкіх абавязкаў, поспехі ў школе? Некаторыя бацькі шчыра ўпэўнены, што дзеці павінны з маленства ведаць кошт грошай, а таму патрабуюць “адрабіць” кожны рубельчык. Іншыя, наадварот, лічаць, што матэрыяльны бок у выхаванні можа негатыўна адбіцца на ўзаемаадносінах у сям’і. Сваімі думкамі на гэты конт падзяліліся дзеці і дарослыя.

Ганна ВЕНСКА:
– Я супраць таго, каб мамы і таты плацілі за адзнакі ў дзённіку, дапамогу па доме. Вучыцца добра трэба, у першую чаргу, для самога сябе. Паліць кветкі, прыбраць у пакоі, сцерці пыл, памыць посуд мне не складана. Калі спатрэбіцца нешта купіць – звяртаюся да бацькоў. Упэўнена, яны не адмовяць.
Дзмітрый НАВУМУК:
– Калі ведаеш, што за дапамогу па гаспадарцы атрымаеш грошы, робіш усё значна хутчэй. І гэта апраўдана. Дарослым жа за работу плацяць! Чаму ж дзеці павінны старацца за “дзякуй”?
Ірына Пятроўна ШВЫРОВА:
– Я даю сваім дзецям грошы на саладосці. Яны могуць іх адразу скарыстаць, або пакінуць у капілцы. Грошы атрымліваюць проста так. Іх трэба вучыць правільна распараджацца грашыма.
Валерыя ДЗЕНІСКЕВІЧ:
– Сям’я на тое і сям’я, каб дапамагаць адзін аднаму. Уявіце: бацькі папросяць у сына-дачкі грошы за прыгатаваны абед – выставяць рахунак за з’едзеную адбіўную з салатай. Абсурд! Такая сітуацыя не згуртуе родных людзей.
Настасся ЯНУШ:
– Дзяцей трэба абучаць фінансавай адукаванасці. Лічу, што малым трэба даваць кішэнныя грошы, і ім вырашаць – купіць саладосці або ў капілку схаваць.
Крысціна ДАРМОРАС:
– Упэўнена: калі дарослыя аплачваюць высокія адзнакі ў дзяцей, то паступаюць няправільна. Бо адна і тая адзнака бывае рознай. Нехта шчыра заслугоўвае “дзясяткі” па кантрольнай, а іншы – проста спісаў яе ў суседа па парце. Вось і атрымліваецца, што “дзіцячая зарплата” стымулюе на пошукі лёгкіх шляхоў пытанняў, вучыць хітрыць і маніць.
Аксана Генадзьеўна ЛУГОЎСКАЯ:
– Кішэнныя грошы дзецям даваць патрэбна. Зразумела, іх памер залежыць ад бацькоўскага кашалька. Тады дзеці вучацца распараджацца сваім бюджэтам – патраціць на драбязу, або сабраць, скажам, на веласіпед. Гэта для дарослага жыцця вельмі карысна.
Лідзія ІВАНІХІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top