Цікавае жыццё лагерных дзён

Цікавае жыццё лагерных дзён

Лета – доўгачаканая пара для дзяцей, калі можна купацца і загараць, адпачываць з сябрамі. Хтосьці едзе ў вёску да бабулі або родзічаў, некаторыя аддаюць перавагу адпачынку ў летніках.
Так, у першую змену ў аздараўленчых лагерах, якія функцыянуюць на базе ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі, адпачываюць 690 дзяцей. З іх у лагерах з дзённым знаходжаннем тэрмінам на 18 дзён з карысцю бавяць час 490 хлопчыкаў і дзяўчынак. У летніках з кругласутачным знаходжаннем адпачываюць: 25 дзяцей – у лагерах працы і адпачынку, 138 – у профільных і 37 – у перасоўных палатачных турыстычных тэрмінам на дзевяць дзён.
У летніках з дзённым знаходжаннем аздараўліваюцца пяць дзяцей-інвалідаў, 76 – са шматдзетных сем’яў, адно дзіця з апякунскай, адно з дзіцячага дома сямейнага тыпу і 20, якія выхоўваюцца ў сем’ях, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, шэсць дзяцей з такіх сем’яў адпачываюць у лагерах з кругласутачным знаходжаннем.
Аб тым, як працуюць аздараўленчыя летнікі, паказваюць маніторынгі. Да прыкладу, яны прайшлі 8, 11, 13, 14 чэрвеня ў лагерах з дзённым знаходжаннем СШ № 3, Ракітніцкай, Ленінскай і Старасельскай школ; у лагерах з кругласутачным знаходжаннем першай, другой і трэцяй адзінаццацігодак; у кругласутачных палатачных перасоўных лагерах другой і трэцяй гарадскіх школ, Ракітніцкай адзінаццацігодкі. Падчас маніторынгаў парушэнні ў рабоце не выяўлены. Так, харчовыя сыравіна і прадукты дастаўляюцца па заяўках спецыялізаваным транспартам, на які маюцца санітарныя пашпарты. Пастаўкі ажыццяўляюцца своечасова, без збояў. Якасць і бяспека харчавання адпавядаюць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА) і пацверджаны пасведчаннямі якасці і сертыфікатамі. Нормы харчавання дзяцей выконваюцца ў поўным аб’ёме.
Яшчэ перад пачаткам функцыянавання аздараўленчых лагераў былі праведзены генеральныя ўборкі і санітарныя дні. У рамках рэспубліканскай акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў” адбыліся інфармацыйна-прапагандысцкія мерапрыемствы з ўдзелам супрацоўнікаў раённай бальніцы, культуры, РАУС і РАНС з мэтай прыцягнення іх увагі да пытанняў летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей. Так, кантроль за знаходжаннем непаўнагадовых у палатачных перасоўных, профільных кругласутачных летніках, лагерах працы і адпачынку ажыццяўляюць супрацоўнікі ІСН Жабінкаўскага РАУС.
Жыццё ў лагерах цікавае і насычанае. Для дзяцей ладзяцца розныя мерапрыемствы выхаваўчага, прафілактычнага і аздараўленчага характару. З вялікім задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў віктарынах “Ведай правілы дарожнага руху, як табліцу множання”, “Прырода і мы”, “Угадай мяне”, “Ці ведаеш ты спорт?”; у інтэлектуальных гульнях “Марскі бой”, “Што такое добра і што такое дрэнна”, “Наадварот”; у завочным падарожжы “Славутыя мясціны Брэстчыны”; конкурсах малюнкаў “Ганаруся табою, мой край родны”, “Кім быць?”, “Фарбы лета”; у скакалачных спаборніцтвах “Прыг-скок-шоу” і спартландыі “Спорт любіць – здаровым быць”, шматлікіх іншых мерапрыемствах.
Для выхаванцаў ладзіліся сустрэчы з супрацоўнікамі ДАІ, РАУС. Яны пабывалі на экскурсіях у Пятровіцкім лясніцтве, Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы, у РАУС і РАНС, на цукровым заводзе і станцыі абезжалезвання, у іншых арганізацыях.
Цікава будуецца жыццё ў кругласутачным палатачным перасоўным лагеры СШ № 3 (яго дырэктар Вольга Фёдараўна Карпук). Распрацаваны маршрут уключае наступныя пункты: Здзітава, Залуззе, Ружаны (возера Паперня), урочышча Хаваншчына (Івацэвіцкі раён), Брэсцкую крэпасць. Ён дае магчымасць глыбей пазнаёміцца з гісторыяй не толькі свайго краю, але і іншых раёнаў, а таксама горада над Бугам. Так, напрыклад, урочышча Хаваншчына – мемарыяльны комплекс партызанскай славы, месца дыслакацыі падпольных абкамаў КПБ і ЛКСМБ, а таксама рэдакцыі абласной газеты “Заря”. Тут дзеці прымуць удзел у квэсце па партызанскіх месцах. У Брэсцкай крэпасці яны стануць сведкамі маштабнай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі першых гадзін вайны.
Алеся РЭБЯКЕЎША, вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра
па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Жабінкаўскім раёне.

На здымку: палатачны перасоўны лагер СШ №3.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top