Конкурсы

Конкурсы

Творчасць будзе заўважана

Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці аб’явіла конкурсы, прысвечаныя гульням ХХХ Алімпіяды 2012 года ў Лондане.

Фотаконкурс “Моладзь і спорт” праводзіцца сярод жыхароў Берасцейшчыны ў чатырох узроставых групах: да 10-ці гадоў, з 10-ці да 14-ці, ад 14-ці да 18-ці і старэй 18-ці гадоў. Тэма яго “Імгненне перамогі”. Здымкі, якія дасылаюцца на конкурс, могуць адлюстроўваць моманты ўзнагароджвання, кульмінацыі спартыўных святаў, эмацыянальны настрой балельшчыкаў і спартсменаў і быць памерам 21х30 см, суправаджацца тлумачальнай запіскай: дадзеныя аўтараў фота (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост), хатні адрас і кантактны тэлефон, дзе, калі і на якім мерапрыемстве зроблены. Конкурсныя работы не вяртаюцца.
Лепшыя фотаздымкі будуць апублікаваны ў друкаваных СМІ і на сайце Прадстаўніцтва, а таксама выкарыстаны для вырабу друкаванай прадукцыі.
Конкурс праводзіцца з 1 верасня 2011г. да 31 студзеня 2012г. Журы адбірае тры пераможцы ў кожнай узроставай намінацыі. Калектыўныя работы не прымаюцца.

***

“Пад знакам алімпійскіх кольцаў” — конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Ён таксама праводзіцца да 31 студзеня 2012г. і ў двух намінацыях: індывідуальныя і калектыўныя работы. Гэта могуць быць вырабы з саломы, лазы, берасты, паперы, са скуры, з каменя, мастацкая апрацоўка дрэва, ткацтва і вышыўка, макрамэ, бацік, лоскутная тэхніка, бісерапляценне, фларыстыка і інш. Тэма работ “Беларусь на Алімпіскіх гульнях”. Журы будзе ацэньваць арыгінальнасць ідэі, раскрыццё тэмы, мастацкі ўзровень, складанасць і ўзровень выканання. Працы, якія дасылаюцца на конкурс, павінны быць пазначаны этыкеткай-опісам (7х3 см, у правым ніжнім вугле), у якім стаіць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, узрост, горад, назва работы, тэхніка выканання. Конкурсныя работы не вяртаюцца.
Работы двух конкурсаў накіроўваюцца ў Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў вобласці на паштовы адрас: 224005, г.Брэст, вул.Леванеўскага, д.17 з адпаведнымі пазнакамі. Даведкі па тэлефоне ў Брэсце (80162)23-83-25.
Прэс-служба Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top