В Жабинке состоялось торжественное вручение паспортов

В Жабинке состоялось торжественное вручение паспортов

15 сакавіка ў актавай зале райвыканкама адбылося урачыстае ўручэнне пашпартоў маладым жабінкаўцам, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Спачатку з прамовай да моладзі звярнуўся старшыня райвыканкама Мікалай Васільевіч Токар. Ён падкрэсліў важнасць гэтай даты для ўсёй рэспублікі, адзначыў, што Канстытуцыя — галоўны атрыбут кожнай суверэннай дзяржавы і менавіта пашпарт пацвярджае прыналежнасць грамадзяніна сваёй краіне.
Кожнаму з 17 юных удзельнікаў урачыстасці Мікалай Васільевіч уручыў пашпарт і Канстытуцыю Беларусі, падарунак — кнігу “Я — грамадзянін Беларусі”.
Пасля слова узяла першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Вера Бортнік, і нагадала, што старажытная Беларусь была адной з першых краін у Еуропе, у якой быў прыняты асноўны закон дзяржавы — Статут Вялікага Княства Літоўскага. “Атрыманне пашпарта не толькі дае шмат новых правоў, але і павялічвае абавязкі,” — папярэдзіла яна.
Ад імя моладзі выступпіла Ганна Каралевіч, якая падкрэсліла гэты момант, як уступленне ў дарослае, поўнае адказнасці жыцце. “У руках моладзі будучае ўсяго нашага грамадства, нашай краіны”, — падвяла вынік дзяўчына.
Вера ДОРОЖЕНКОВА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top