Поспехі нашых баксёраў

Поспехі нашых баксёраў

 

Алеся ДАБРАВЕСТ.
У Баранавічах прайшла спартакіяда школьнікаў Брэсцкай вобласці сярод юнакоў 2004-2005 гадоў нараджэння. Каманду баксёраў СДЮШАР Жабінкаўскага раёна на ёй прадставілі 12 спартсменаў. З іх прызавыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі наступныя юныя ўдзельнікі: першае – Максім Ткачук (52 кг) і Андрэй Шумінскі (38,5 кг); другое – Антон Гапончык (76 кг), Андрэй Калюжны (72 кг), Артур Буйноўскі (50 кг), Павел Барацян (44,5 кг) і Арцём Калодзіца (40 кг); трэцяе – Уладзіслаў Іваноў (38,5 кг).
Рыхтавалі баксёраў да спаборніцтваў трэнеры Юрый Аўчыннікаў, Яўген Градаўляк, Васіль Максіменка і Мікалай Грыгарук.
З 17 па 21 чэрвеня ў Мінску пройдзе рэспубліканская спартакіяда школьнікаў. У складзе зборнай Брэсцкай вобласці ў ёй прымуць удзел і баксёры СДЮШАР Жабінкаўскага раёна Максім Ткачук, Андрэй Шумінскі і Іван Янчук. Пажадаем ім поспехаў!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top