ДТЗ здзейсніў бяспраўнік

ДТЗ здзейсніў бяспраўнік

 

5 чэрвеня каля 15.30 на 31-м кіламетры аўтадарогі Р7 Камянец-Жабінка-Федзькавічы адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. 47-гадовы берасцеец-бяспраўнік, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля Opel, не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў вучэбны аўтамабіль ДТСААФ
Daewoo. Пасля сутыкнення Daewoo з’ехаў у кювет. У выніку аварыі траўмы атрымалі інструктар вучэбнага аўтамабіля, што сядзеў на пасажырскім месцы, і навучэнка, якая знаходзілася за рулём. Па факце ДТЗ ДАІ праводзіць праверку.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top